Спартыўнае зімовае свята ў ДБУ-26

Спорт

пераможцы спаборніцтваў: А. Казак, А. Курыловіч, А. Міронаў

Той факт, што ў ДБУ-26 любяць спорт, ведаюць усе шаркаўчане. Прадстаўнікі названай арганізацыі ўдзельнічаюць амаль ва ўсіх раённых спаборніцтвах. У калектыве таксама рэгулярна праводзяцца конкурсы, спаборніцтвы. І нядаўна там адбылося сапраўднае спартыўнае зімовае свята. У праграме — чатыры конкурсы. Пра тое, як прайшло свята, расказвае інструктар-метадыст па спартыўнай рабоце ДБУ-26 Сяргей БУЙКА.
—    На старт выйшлі пяць каманд — “АБЗ “Савуткі”, “Аддзел механізацыі”, “Участак планава-папярэдняга рамонту”, “Сталярны цэх” і “Лінія”. У кожнай камандзе па тры чалавекі. У штурханні бервяна лепшы вынік паказала каманда “Лінія”. На другім месцы — “Аддзел механізацыі”, на трэцім — “АБЗ “Савуткі”.
У перацягванні каната мацнейшай была каманда “Участак ППР”, другімі сталі члены “Лініі”, трэцімі — “Аддзел механізацыі”.
У дартсе перамогу святкаваў “Аддзел механізацыі”. Другое месца падзялілі каманды “АБЗ “Савуткі” і “Участак ППР”, трэцяе — у “Сталярнага цэха”.
У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі больш трапнымі аказаліся стралкі з “Участка ППР”. На другім месцы — “Лінія”, на трэцім — “Аддзел механізацыі” і “АБЗ “Савуткі”.
У агульным заліку пераможцай выйшла каманда “Аддзел механізацыі” у складзе А. Казака, А. Курыловіча і А. Міронава.
Другое месца заняла дружына “Участка ППР” (С. Хрол, М. Лазовік і А. Сініца). У тройку лідараў увайшла каманда “Лінія” (І. Накоўнікаў, К. Карман, В. Астроўскі).
Матэрыял падрыхтаваў Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *