Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю са дня ўтварэння камісіі па справах непаўналетніх, адбылося ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 1

Актуальное Молодежь

IMG_4388 (Копировать)На працягу вось ужо цэлага стагоддзя праблемы падлеткаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, вырашаюць камісіі па справах непаўналетніх. 24 студзеня ў актавай зале Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-гадоваму юбілею са дня ўтварэння названай службы. На свята запрасілі ўсіх, хто сёння ўваходзіць у склад КСН Шаркаўшчынскага райвыканкама, а таксама людзей, якія займаліся гэтай справай у мінулыя гады. У зале прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады, пракуратуры, а таксама аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ветэраны працы, дырэктары і загадчыкі ўстаноў адукацыі, педагогі сацыяльныя, педагогі-псіхолагі, медыцынскія работнікі і супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў.
За сваю шматгадовую гісторыю КСН неаднаразова мяняла назву і паўнамоцтвы, аднак ва ўсе часы на першым плане заўсёды заставаліся інтарэсы дзяцей, забяспечваўся комплексны падыход у справе абароны іх правоў. І сёння камісіі па справах непаўналетніх з’яўляюцца цэнтральным звяном у дзяржаўнай сістэме прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў сярод падрастаючага пакалення.
Немагчыма ўявіць паспяховую работу любой службы без людзей, шчыра зацікаўленых у сваёй дзейнасці. Вось і падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства ў Шаркаўшчынскай СШ № 1 у цэнтры ўвагі былі асобы, якія шмат гадоў і сіл аддалі рабоце ў камісіі, а таксама тыя, хто абараняе інтарэсы дзяцей і падлеткаў ў цяперашні час. На тэрыторыі нашага раёна камісію па справах непаўналетніх у розныя гады ўзначальвалі Іван Сямёнавіч Шчарбакоў, Макар Дарафеевіч Іваноў, Мікалай Аляксеевіч Макаранка, Галіна Фёдараўна Волах, Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч. Сёння старшынёй камісіі па справах непаўналетніх з’яўляецца Юрый Анатольевіч Васілеўскі.
У 1972 годзе была ўведзена пасада сакратара камісіі па справах непаўналетніх, а да гэтага часу на дабравольных асновах пытаннямі абароны правоў непаўналетніх займаліся Мая Васільеўна Гінько, Фёдар Аляксандравіч Мураўскі. Пасаду намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама ў розны перыяд часу займалі Галіна Генадзьеўна Седзюкевіч, Валянціна Іванаўна Лемяшэўская, Таццяна Пятроўна Траба, Таццяна Вітальеўна Малыш. Сёння на гэтым адказным участку работы працуе Марыя Пратасьеўна Фёдарава. З удзячнасцю была адзначана работа прадстаўнікоў розных аддзелаў і служб. У іх ліку былыя інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў Ганна Фёдараўна Дзіковіч і Мікалай Яўгенавіч Зубовіч, а таксама супрацоўнікі міліцыі, якія сёння ў райаддзеле праводзяць работу з непаўналетнімі — Іван Іосіфавіч Пачкоўскі і Іван Віктаравіч Мацкевіч. Успомнілі медыкаў, якія займаюцца аховай здароўя дзяцей на тэрыторыі нашага раёна. Гэта Вольга Ігнацьеўна Прозарава (зараз на заслужаным адпачынку), Святлана Леанідаўна Магалінскя, Вера Раманаўна Юркевіч, Таццяна Аляксандраўна Прыстаўка. Вельмі адказны ўчастак і ў спецыялістаў сектара па ахове дзяцінства. Асабліва была адзначана праца Уладзіміра Сцяпанавіча Пармона, Марыі Аляксандраўны Зайцавай, Аксаны Георгіеўны Пастушковай.
З нагоды 100-гадовага юбілею камісіі па справах непаўналетніх з найлепшымі пажаданнямі да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік сітаршыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня КСН на тэрыторыі нашага раёна Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх і ў сувязі са 100 гадовым юбілеем КСН Юрый Анатольевіч уручыў ветэранам, заслужаным работнікам камісіі Галіне Генадзьеўне Седзюкевіч і Данііле Уладзіміраўне Жынгель, настаўніцы Радзюкоўскай базавай школы Валянціне Іванаўне Лемяшэўскай, намесніку загадчыка Шаркаўшчынскага яслі-сада № 5 Вользе Анатольеўне Сініца і педагогу сацыяльнаму Шаркаўшчынскай СШ № 2 Наталлі Чаславаўне Фёдаравай. Каштоўнымі падарункамі ў гэты дзень былі ўзнагароджаны настаўніца Шаркаўшчынскай СШ № 2 Валянціна Алегаўна Смулько і метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Георгіеўна Пастушкова.
Віншаванні ў адрас прадстаўнікоў камісіі па справах непаўналетніх прагучалі і ад людзей, якія не па чутках ведаюць, наколькі гэта складаная і адказная работа. На працягу 34 гадоў сакратаром камісіі па справах непаўналетніх (у цяперашні час пасада намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама) у нашым раёне была Галіна Генадзьеўна Седзюкевіч. Шмат гадоў свайго жыцця абароне інтарэсаў дзяцей прысвяціла Данііла Уладзіміраўна Жынгель — першы дырэктар дзіцячага сацыяльнага прытулку і сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў нашым гарадскім пасёлку. Шчырыя словы ўдзячнасці за няпростую працу сваім калегам адрасавала Валянціна Іванаўна Лемяшэўская, у мінулыя гады яна ўзначальвала ў нашым раёне работу камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.
— На працягу ўсёй сваёй 100-гадовай гісторыі супрацоўнікі камісіі выконваюць вялікую ролю ў прафілактыцы безнагляднасці, правапарушэнняў непаўналетніх, абароне іх правоў, з’яўляючыся каардынатарамі гэтай работы. Ад іх прафесіяналізму, цярпення, чуласці часам залежыць лёс дзіцяці і сям’і, у якой яно выхоўваецца, — адзначыла падчас свайго выступлення Валянціна Іванаўна Лемяшэўская. — Віншую ўсіх з гэтым адметным юбілеем, са стагоддзем няпростай і вельмі адказнай дзейнасці. Жадаю, каб і ў далейшай рабоце камісія паспяхова выконвала ўсе свае функцыі, а нядобранадзейных сем’яў у раёне станавілася менш.
Цікавы канцэрт для ўсіх прысутных у гэты дзень падрыхтавалі дзеці: вучні Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1, удзельніцы ўзорнага тэатра песні “Маленькая фея” (мастацкі кіраўнік Вера Мяфодзьеўна Шуман), навучэнцы пачатковай школы — вакалісты гурта “Дамісолька, Станіслаў Руткоўскі, Ганна Чупрова, Ульяна Уладзімірава і юныя інспектары дарожнагак руху СШ № 1.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_4306 (Копировать)IMG_4404 (Копировать)IMG_4391 (Копировать) IMG_4309 (Копировать) IMG_4319 (Копировать) IMG_4322 (Копировать) IMG_4332 (Копировать) IMG_4345 (Копировать) IMG_4358 (Копировать) IMG_4368 (Копировать) IMG_4383 (Копировать)

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *