Калектыў раённай рэдакцыі стаў прызёрам конкурсу «За бяспеку на дарозе»

Актуальное

e789efc2e35e809db7aa7d0dfaaa6930_f3888 (1)30 студзеня ў будынку ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама прайшлі падвядзенне вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «За бяспеку на дарозе», які на працягу мінулага года праводзіла ДАІ сумесна са СМІ Віцебскай вобласці. На конкурс былі прадстаўлены больш за 357 аўтарскіх работ, апублікаваных у друку і на інтэрнэт-сайтах, матэрыялаў тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ. Лепшых вызначылі ў сямі намінацыях. Супрацоўніцтва газеты з аддзелам ДАІ Шаркаўшчынскага РАУС было адзначана станоўча, а калектыў раённай рэдакцыі заняў прызавое месца ў адной з намінацый і атрымаў Падзяку за фарміраванне аб’ектыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці, цеснае і плённае супрацоўніцтва ў прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў, павышэнне прававой культуры насельніцтва, стварэнне станоўчага іміджу супрацоўнікаў ДАІ.
Начальнік Віцебскага ўпраўлення дзяржаўнай аўтаінспекцыі Міхаіл Аляксандравіч Дзядзічкін падзякаваў прадстаўнікам СМІ за сумесную работу па асвяшчэнні на старонках газет і ў эфіры актуальных пытанняў бяспекі дарожнага руху, адзначыў важную ролю журналістаў у прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў і пажадаў творчых поспехаў.
Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *