У раёне адбылася акцыя «Беражы здароўе з маладосці, пазбегні інфарктаў і інсультаў».

Актуальное

Наведвальнікі аўтавакзала звярталіся за медыцынскай дапамогай да фельчара Антаніны Іванаўны Вілманс

“Звярніце ўвагу на сваё здароўе!”, — заклікалі жыхароў раёна шаркаўшчынскія медыкі, якія 19 і 20 красавіка у месцах, дзе збіраецца значная колькасць людзей, праводзілі акцыю “Беражы здароўе з маладосці, пазбегні інфарктаў і інсультаў”. У гэтыя дні ўсе жадаючыя мелі магчымасць змераць свой артэрыяльны ціск і вызначыць фактары рызыкі развіцця артэрыяльнай гіпертэнзіі. Па прад’яўленню талонаў удзельнікаў акцыі людзям прадастаўлялася магчымасць кансультацыі ўрача-кардыёлага і ўрача-тэрапеўта ў паліклінічным аддзяленні.

“Такія акцыі прыносяць вялікую карысць людзям, асабліва тым, хто мае праблемы са здароўем. Не сакрэт, што далёка не ўсе з нас своечасова звяртаюцца за ўрачэбнай дапамогай”, — упэўнены жыхар гарадскога пасёлка Вячаслаў Мар’янавіч Пяткун, які таксама прыняў удзел у медыцынска-асветніцкай акцыі, што праводзілася 19 красавіка ў будынку аўтавакзала. Дарэчы, гэта адно з тых месцаў, дзе акцыя праходзіла вельмі ажыўлена, людзі з задавальненнем звярталіся да медыкаў — фельчара Антаніны Іванаўны Вілманс і медыцынскай сястры Марыны Альбертаўны Андрэевай.

Праверыць стан свайго здароўя можна было і ў фае райвыканкама. Там медыцынскія паслугі насельніцтву аказвалі ўрач-інтэрн Святлана Васільеўна Лутохіна і медыцынская сястра Людміла Іванаўна Блажэвіч.

Акцыя, безумоўна, патрэбна. У першую чаргу таму, што сардэчна-сасудзістыя захворванні па-ранейшаму з’яўляюцца аднымі з самых небяспечных і распаўсюджаных хвароб сучаснасці.

Вольга СТАШЭЎСКАЯ.

Праверыць стан свайго здароўя можна было і ў фае райвыканкама


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *