У Шаркаўшчыне сустрэлі Жыровіцкую ікону Божай Маці

Актуальное

IMG_0642 (Копировать)

У апошні час праваслаўныя вернікі нашага раёна ўсё часцей маюць магчымасць пакланіцца іконам святых, якія па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія прывозяць у Шаркаўшчыну. Літаральна месяц таму назад ва ўстановах аховы здароўя гарадскога пасёлка і раёна для пакланення была прывезена ікона святога вялікамучаніка Панцеляймона з часткай яго мошчаў. А 28 чэрвеня дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі протаіерэй Пётр Бараноўскі, протаіерэі Віктар Валашчук і Мікалай Гуцко, іерэй Васілій Стрыжнёў разам з праваслаўнымі вернікамі ўрачыста віталі ў Свята-Успенскім храме епархіальны Хрэсны ход з Жыровіцкай іконай Божай Маці.

Ікона Прасвятой Багародзіцы — адна з найбольш ушаноўваемых святынь у Беларусі. Яна з’явілася на камені ў канцы 15 стагоддзя ў Жыровічах. Выяўлены абраз на граніце, велічынёй усяго некалькі сантыметраў, абпалены пажарам, крыху патрэсканы ад агню і часу.

А палове шостай гадзіны вечара ў царкве пачаўся малебен і пакланенне святыні. Храм не зачыняў свае дзверы да позняга часу, бо вельмі шмат людзей прыйшло ў той дзень, каб дакрануцца да іконы Прасвятой Багародзіцы, у думках папрасіць у Найсвяцейшай Дзевы Марыі заступніцтва, дапамогі і падтрымкі.

Раніцай наступнага дня ў царкве праводзілася літургія, малебен, а потым пачаўся Хрэсны ход з Жыровіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы праз цэнтр гарадскога пасёлка да помніка свяшчэннамучаніку Канстанціну Жданаву. Мноства шаркаўчан і гасцей раённага цэнтра пад промнямі цёплага летняга сонца крочылі за іконай Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Пакрысе да іх далучаліся, выходзячы са сваіх дамоў, жыхары гарадскога пасёлка. Многія гараджане віталі святыню на плошчах і вуліцах Шаркаўшчыны.

Свяшчэннаслужыцелі і вернікі памаліліся каля помніка Канстанціну Жданаву, пакланіліся Жыровіцкай іконе Прасвятой Багародзіцы, пасля чаго святыня накіравалася ў далейшы шлях па гарадах і мястэчках Беларусі. Наступным прыпынкам стаў горад Глыбокае.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0486 (Копировать) IMG_0487 (Копировать) IMG_0491 (Копировать) IMG_0494 (Копировать) IMG_0495 (Копировать) IMG_0497 (Копировать) IMG_0501 (Копировать) IMG_0503 (Копировать) IMG_0506 (Копировать) IMG_0522 (Копировать) IMG_0526 (Копировать) IMG_0527 (Копировать) IMG_0528 (Копировать) IMG_0529 (Копировать) IMG_0530 (Копировать) IMG_0532 (Копировать) IMG_0533 (Копировать) IMG_0536 (Копировать) IMG_0539 (Копировать) IMG_0541 (Копировать) IMG_0545 (Копировать) IMG_0546 (Копировать) IMG_0547 (Копировать) IMG_0548 (Копировать) IMG_0549 (Копировать) IMG_0550 (Копировать) IMG_0555 (Копировать) IMG_0562 (Копировать) IMG_0565 (Копировать) IMG_0569 (Копировать) IMG_0570 (Копировать) IMG_0573 (Копировать) IMG_0575 (Копировать) IMG_0582 (Копировать) IMG_0594 (Копировать) IMG_0602 (Копировать) IMG_0608 (Копировать) IMG_0609 (Копировать) IMG_0614 (Копировать) IMG_0615 (Копировать) IMG_0618 (Копировать) IMG_0620 (Копировать) IMG_0621 (Копировать) IMG_0622 (Копировать) IMG_0624 (Копировать) IMG_0625 (Копировать) IMG_0626 (Копировать) IMG_0628 (Копировать) IMG_0629 (Копировать) IMG_0631 (Копировать) IMG_0641 (Копировать) IMG_0646 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *