«Дажынкі-2018»: Механізатар Віктар Цімафееў з ААТ «Жвіранка» стаў лепшым у вобласці па нарыхтоўцы травяных кармоў

Сельское хозяйство

IMG_2335

Падведзены вынікі абласных спаборніцтваў за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, рапсу, нарыхтоўцы травяных кармоў.

Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў ёсць і прадстаўнік нашага раёна. У намінацыі “Сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на нарыхтоўцы травяных кармоў на камбінаваных рулонных прэс-падборшчыках-упакоўшчыках” першае месца заняў трактарыст ААТ “Жвіранка” Віктар Селіверставіч Цімафееў. На трактары МТЗ-3022 у счэпе з агрэгатам “Ралант-375” ён нарыхтоўваў у стрэйч-плёнку зялёную масу.

Падзячным лістом і грашовай прэміяй шаркаўшчынскі механізатар разам з іншымі пераможцамі спаборніцтваў будзе ўзнагароджаны на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2018”, які пройдзе ў Верхнядзвінску.

Андрэй БУРЭЦ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *