Што такое шчасце? Сваю думку выказвае Анастасія Арсоба

Актуальное

Мы заўсёды жадаем адзін аднаму шчасця на розныя святы. Нават калі развітваемся, мы кажам: “Шчасліва!”. А што азначае гэта слова? У кожнага сваё тлумачэнне. З навуковага пункту гледжання — гэта філасофская катэгорыя, якая мае на ўвазе ідэальны стан душы.
Звычайна людзі падзяляюцца на шчаслівых і тых, хто не бачыць свайго шчасця. А яно складаецца з дробязей, якія даступныя кожнаму, толькі трэба навучыцца іх заўважаць. Нам проста дадзена жыццё і ніякай інструкцыі да яго не існуе, мы самі яе ствараем. Мы творцы сваёй долі, свайго шчасця.
Людзі намагаюцца знайсці яго ў грошах, але чалавек хутка прывыкае да ўсяго. Няма нічога, што зрабіла б яго шчаслівым назаўсёды. Але кожны з нас можа ўспомніць хвіліны, калі без асаблівай прычыны на абліччы з’яўлялася ўсмешка сапраўды шчаслівага чалавека.
Зараз, калі сачыць за навінамі, можна пачуць страшныя рэчы: падлеткі, якія толькі пачынаюць сваё жыццё, вырашаюць закончыць яго самагубствам, бо лічаць сябе няшчаснымі з-за нейкіх дробязей, якія здарыліся з імі. Сучасная моладзь ранімая і песіместычная, а менавіта новае пакаленне — будучае краіны. Наш час дае шмат магчымасцей падлеткам знаходзіцца ў ідэальным стане душы: удасканальвацца, займацца той дзейнасцю, якая падабаецца. А калі ўявіць, што ўсе людзі, якія лічаць сябе няшчаснымі, закончаць жыццё самагубствам. Колькі тады шчаслівых застанецца на свеце? “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць”. А якое ж яно хуткаплыннае! Таму мы павінны пакінуць след пасля сябе. Жыццёвая мудрасць вучыць: калі ты з’явіўся на свет — ты плакаў, а вакол цябе ўсе радаваліся, зрабі ж так, каб, калі ты будзеш пакідаць свет, усе плакалі, а ты адзін усміхаўся. Трэба берагчы жыццё. Быць шчаслівым і рабіць такім увесь свет.
Шчасце нельга сарваць, злавіць, затрымаць, за яго трэба змагацца. І кожны чалавек змагаецца за нешта сваё, асаблівае. Але не ўсе бачаць, што шчасце — гэта яскравае сонейка, празрыстае і чыстае неба над галавой, цёплая ўсмешка матулі, падтрымка бацькі, каханне. Шчасце знаходзіцца побач. Паглядзіце на сваіх родных — вы маеце магчымасць бачыць, падыдзіце да іх — вы можаце хадзіць, скажыце, як вы іх любіце, — вы можаце гаварыць, абдыміце родных — вы умееце адчуваць. Вы шчаслівыя!
Анастасія АРСОБА,

вучаніца 11 “Б” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1



14 комментариев по теме “Што такое шчасце? Сваю думку выказвае Анастасія Арсоба

  1. И могу предположить, что дрон работает в БРСМ на третьем этаже белого здания.

  2. Я просто про то, что у Анастасии, как и у Фагота, свое понимание счастья, и не надо резких комментариев, а на счет меня, я Вам скажу, я живу не у «залюстаркоўі» а в современном мире.

  3. Дрон-Школота!!!
    Это настоящее счастье быть независимым, свободным!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

  4. Да проста Дрон жыве ў залюстаркоўі.

  5. Уважаемый дрон, еще А.С.Пушкин писал:
    пора, мой друг, пора,
    покоя сердце просит,
    летят за днями дни
    и каждый час уносит частичку бытия.
    а мы с тобой вдвоем предполагаем жить.
    и глядь — как раз умрем.
    На свете счастья нет, но есть покой и воля,
    давно, усталый раб, замыслил я побег,
    в долину даль и чистых нег.
    Я всегда верил в это, хотя поначалу это была именно одна лишь вера. Как было возможно совместить покой и волю, не быть при этом счастливым, но — значит, более, чем счастливым? Теперь я это даже знаю. Может быть, не прочтя стихотворения, я выразил бы это другими словами, но теперь это именно так звучит во мне — покой и воля.
    У счастья всегда есть оттенок потери. Счастье — кратковременная вспышка, награда за содеянное, результат пути. Счастье потому и остро, что оно ограничено во времени и неповторимо. Оно пронзает нас до боли, его боишься потерять, его ощущаешь, как что-то отдельное от тебя, дарованное свыше. Самые сладкие моменты счастья — новое знание и опыт детства и юности. Первая игрушка, поход в цирк, первый велосипед, юношеские страсти. Действительно ли это уходит, когда пропадает новизна?
    Я знаю теперь и другое чувство — чувство, когда все, происходящее в тебе и вокруг тебя, кажется цельным и понятным. Когда исчезают причинно-следственные связи, и не спрашиваешь — за что? Как мог? Так поворот головы открывает новый угол зрения. Когда ощущаешь движение капель по листу дерева внутри себя, как собственное движение. Когда мир полон невыразимой сладости, но тебе не страшно, что это пройдет. Потому что ощущение и должно быть преходящим. В его перемене — его постоянство. Если оно пришло раз — оно придет еще. Но для этого его надо ждать и быть к нему готовым. В такие моменты понимаешь, что такое свобода — это то, что всегда с тобой. Несвободы не существует. Понимаешь, что такое любовь — потому что это то единственное, что дышит внутри. И то, что этот океан переполняет тебя, тебе не страшно — не расплескать и не захлебнуться — мы малые рыбы в его пространстве.
    Покой и воля. Безмятежность. Не бесстрастие, но безмятежность.

  6. Сняжана Дзянісаўна, я пішу тое, пра што мне цікава пісаць, што мне падабаецца, а падабаецца мне амаль што ўсё. Але я больш увагі звяртаю на падрыхтоўку да цт, таму зусім не застаецца часу займацца той дзейнасцю, якая сапраўды мне падабаецца.

  7. Уважпемый Фагот, Вы знаете, я Вас иногда не понимаю или у Вас жизнь не сложилась или что-то другое, но счастье это точно и не воля и не покой………..

  8. А я вось дарэчы пісала усякую лухту, каб набраць колькасць прац для паступлення. Памятаю, што пісала толькі тое, што ад мяне хацелі пачуць рыдактары.
    Так што, спадарыня Анастасія, жадаю каб вы пісалі толькі тое, што хацелі бы самі! =)

  9. фагот, я поўнасцю з Вамі згодна, але ўсё ж такі, на маю думку, шчасце існуе. Толькі з узростам яго разуменне робіцца іншым. Сапраўдныя каштоўнасці жыцця з цягам часу змяняюцца.
    Сняжана Дзянісаўна, дзякую. Я намагаюся заўсёды пісаць на роднай мове.
    andrey, з часам слова «шчасце» атрымала больш шырокае тлумачэнне. І ў кожнага яно свае.
    фагот, на конт самаўпэўненасці, як раз гэтага мне ў жыцці і не хапае. Але ж сапраўды, менавіта за сучаснай моладдзю будучае краіны.

  10. Снежанна Денисовна, действительно интересная фраза «Сучасная моладзь ранімая і песіместычная, а менавіта новае пакаленне — будучае краіны». Да автору Анастасии не откажешь в самоуверенности «новае пакаленне — будучае краіны». Анастасия наверное набирает работы для будущего поступления на факультет журналистики.

  11. Вядома, у кожнага чалавека сваё разуменне шчасця. Дарэчы, пра тое, што разумелі пад шчасцем нашы продкі можа расказаць этымалогія гэтага слова. У старарускай мове гэта слова пісалася сьчастье і першапачаткова вымаўлялася як сочастье. Гэта значыць, што для іх быць шчаслівым значыла быць часткай чагосьці: племені, сям’і

  12. Выдатны артыкул. Асаблівы дзякуй за тое, што напісаны ён на роднай мове. Але.

    «Сучасная моладзь ранімая і песіместычная, а менавіта новае пакаленне — будучае краіны»

    Мяне не натхняе будучыня маёй краіны. І праз гэта я песімістычна.

  13. Уважаемая Анастасия, когда мне было столько лет как Вам мне тоже так казалось. Это о том, что Вы написали.
    Но с годами приходит понимание того, что счастья на свете нет, а есть покой и воля. Или можно сказать, что счастье это покой и воля, когда ты свободен, тобой не руководят, не указывают тебе как жить и что делать, свобода — это то, что всегда с тобой и еще очень важно чтобы у тебя на душе был мир и покой. Вот это счастье.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *