Восем каманд сярэдніх школ раёна прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца»

Актуальное Молодежь

Ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, якая  традыцыйна праводзіцца ў раёне, па-праву лічыцца адным з асноўных мерапрыемстваў распрацаванай і зацверджанай праграмы ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў. Да яе правядзення загадзя рыхтуюцца, бо гульня — шматконкурснае спаборніцтва. І каб перамагчы ў агульным заліку, неабходна прайсці дадзенае выпрабаванне без яўных правалаў.
Сёлета прадстаўнікі васьмі каманд, а гэта навучэнцы сярэдніх школ раёна, сабраліся ў вызначаны час на базе СШ № 1 гарпасёлка. Пасля азнаямлення з праграмай перад удзельнікамі з прывітальнымі словамі выступілі ветэран Вялікай Айчыннай вайны М. А. Качан, намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі К. Р. Міхнёнак, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Г. М. Філатава.
Пад гукі дзяржаўнага гімна ўзняты сцяг спаборніцтваў, якія распачаліся з конкурсу формы і эмблемы. Пасля першага іспыту можна было зрабіць нейкі папярэдні вывад аб гатоўнасці каманд пазмагацца за першае месца і дастойна абараніць гонар рэгіёну на ўзроўні вобласці. Прыемна было слухаць “речёвки” каманад школ райцэнтра, з Вялікага Сяла, Зоркі і Іёд. А самая прыгожая, творча распрацаваная эмблема “Шторм” вельмі дапасоўвалася да экіпіроўкі велікасельцаў. Усім названым камандам журы заканамерна прысудзіла найвышэйшыя балы.
У напружанай, але творчай абстаноўцы, праходзіў конкурс мастацкай самадзейнасці. Непадобныя адзін на аднаго выканаўцы, разнастайная жанравая палітра, імкненне прадэманстраваць высокую артыстычнасць нават у членаў журы выклікала разыходжанне ў выстаўляемых ацэнках. І тым не менш 1—2 месцы раздзялілі каманды СШ № 1 і Германавіцкай СШ. Крыху ніжэй ацэнена творчасць прадстаўнікоў СШ № 2.
Самыя моцныя інтэлектуалы праяўлялі свае здольнасці і веды ў конкурсе “Старонкі гісторыі Айчыны”. І тут вучні школ райцэнтра даказалі сваю перавагу, найбольш поўна і змястоўна адказаўшы на пастаўленыя пытанні, некаторыя з якіх былі даволі складанымі і патрабавалі спецыяльных ведаў. Прыемна здзівілі велікасельцы, якія зусім нямнога саступілі гарадскім школьнікам.
А якая ж “Зарніца” без марш-кідка, калі каманда амаль у поўным складзе штурмуе ўмоўную перашкоду, ставіць палатку, паражае гранатай умацаванне “ворага”, пераносіць раненага, паказвае цвёрдасць рукі ў стральбе… І ўсё ў напружаным рытме, бо на ўліку кожная секунда. Неаднаразова мы расказвалі аб пастаноўцы фізкультурнай работы ў Германавіцкай СШ. І менавіта ў гэтым конкурсе каманда паказала высокую фізічную падрыхтоўку і найбольш хутка, з найменшай колькасцю штрафных балаў, пераадолела дыстанцыю і заканамерна заняла першае месца. На другім і трэцім месцах Велікасельская СШ і СШ № 1.
Даволі глыбокія веды і практычныя навыкі прадэманстравалі вучні сярэдніх школ райцэнтра ў конкурсе медыцынскай падрыхтоўкі. Медыкі-прафесіяналы паставілі ім самы высокі бал.
Паспрачаліся каманды ў конкурсах баявых лісткоў, разборцы і зборцы аўтамата, дзе перамаглі Кацярына Шыман і Дзмітрый Свяцкі (СШ № 2), строя і песні, гульні на мясцовасці. Перамаглі, як і належыць, самыя вопытныя, таленавітыя, мэтанакіраваныя.
Хто лепшы капітан? Гэтае спаборніцтва праводзілася ў апошнюю чаргу ў прысутнасці ўсіх членаў каманд. Лідарам спатрэбілася праявіць імгненную рэакцыю, вынослівасць, спрыт, сілу, нацэленасць на перамогу. У гэтым няпростым конкурсе мацнейшым стаў Павел Баркоўскі з Більдзюжскай СШ.
Невялікі перапынак для падвядзення канчатковых вынікаў ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”. Зноў пастраенне і ўручэнне адпаведных дыпломаў пераможцам. Першае месца ўпэўнена заняла каманда СШ № 1 (21,5 бала), другое — у СШ № 2 (26), трэцяе — у дружыны Германавіцкай СШ. Далей вынікі наступныя: Велікасельская (44), Більдзюжская (47), Іёдская (50), Зоркаўская (55), Лужкаўская (61,5 бала).
Безумоўна, сцяг было даручана апусціць капітану каманды-пераможцы. А ад арганізатараў, якімі былі раённы аддзел адукацыі і райкам ГА БРСМ, была выказана ўдзячнасць за належную падрыхтоўку і запрашэнне зноў сабрацца ў 2013 годзе.

Эдуард КОРСАК



5 комментариев по теме “Восем каманд сярэдніх школ раёна прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца»

  1. Так Э.Корсак не умеет фотографировать. У него то пацаны кульбиты в воздухе делают, то фото победителей с бумажками впереди. Теперь вот бурлаки получились из школьников.

  2. Фото получилось как картина Ильи Репина «Бурлаки на Волге»

  3. sanya7:
    13.06.2012 в 10:10 дп
    интересно, ребятам на первом фото галстучки помогали бежать?
    Естественно: +30 сцеплению с трассой,
    +10 манны,
    +80 энергии,
    -99 сопротивления встречных потоков,
    х2 увеличения HP

  4. интересно, ребятам на первом фото галстучки помогали бежать?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *