Годы проведенные в концлагере вспоминает несовершеннолетняя узница Галина Ипполитовна Верташенок
Работа Марины Хохолко вошла в пятерку победителей конкурса «Фронтовой альбом»
Да 75-годдзя вызвалення Беларусі: Лёсы людскія калечыла вайна
Обсудили вопросы подготовки к празднованию 75-летней годовщины освобождения Беларуси
Прадстаўнікі раённай улады певіншавалі напярэдадні Дня Перамогі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны
Минобороны объявило конкурс на лучший детский рисунок к 75-й годовщине освобождения Беларуси
У гераічным летапісе беларускага народа нямала вялікіх і слаўных дат. Адной з самых яркіх, незабыўных старонак гісторыі нашай краіны застаецца перамога ў Вялікай Айчыннай вайне.
3 ліпеня мы будзем адзначаць 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларускі народ адзін з першых прыняў на сябе ўдары гітлераўскай арміі. Яго сыны і дочкі мужна і гераічна змагаліся з ворагам. Усім вядомы прозвішчы Герояў Савецкага Саюза генералаў Даватара, Казакевіча, Сліца, маёра Рамашкі, лейтэнанта Камінскага, яфрэйтара Купрыянава, радавога Смалячкова і іншых.
Подзвігі сыноў Беларусі высока ацаніла наша Радзіма. Звыш 300 тысяч воінаў-беларусаў і 120 тысяч партызан узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Больш 300 салдат і афіцэраў і 87 партызан удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Сярод іх і былы жыхар гарадскога пасёлка Раман Сцяпанавіч Кудрын.
З першых дзён вайны працоўныя нашага раёна актыўна ўзняліся на барацьбу з ворагам. Арганізатарамі гэтай барацьбы былі камуністы і камсамольцы. На іх рахунку нямала баявых аперацый. Дзейнічалі Шаркаўшчынскі падпольны райкам партыі, які ўзначальваў Ф. К. Акулаў, райкам камсамола, на чале якога стаяў Г. К. Лысёнак.
Вялікі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі нашага раёна ўнеслі партызанскія атрады імя Варашылава (камандзір Ф. Г. Маркаў, камісар А. І. Шаўчэнка), “За Радзіму” (камандзір П. Н. Шырокаў, камісар Ф. К. Акулаў), імя Калініна (камандзір Ф. Н. Гаўрыленка, камісар М. А. Клімянок), імя Гастэлы (камандзір В. А. Манохін, камісар В. І. Трубеліс) і многія іншыя. Праведзеныя імі аперацыі далі магчымасць Чырвонай Арміі канчаткова разграміць варожыя гарнізоны і групоўкі.
Гераічна змагаліся нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Многія з іх узнагароджаны медалямі і ордэнамі. Пасля вайны былыя воіны і партызаны прыступілі да аднаўлення разбуранай народнай гаспадаркі. У руінах ляжала больш за 20 вёсак раёна. Некаторыя ўдзельнікі вайны ўзначалілі калектыўныя гаспадаркі, установы, прадпрыемствы, сталі будаваць вёскі.
Так, былы камісар партызанскай брыгады “Спартак” Міхаіл Ігнацьеў адразу пасля вызвалення раёна ад захопнікаў доўгі час працаваў намеснікам старшыні райвыканкама. Былыя воіны і партызаны Пётр Баранаў, Аляксей Танканог, Іван Гудоўскі, Пётр Балай, Георгій Ткачэнка, Уладзімір Карабейнікаў, Мікалай Бурэнь узначалілі калгасы.
За кароткі час непазнавальна змянілася гаспадарка Шаркаўшчынскага раёна. У сціслыя тэрміны былі адноўлены калгасы, саўгасы, замест спаленых пабудаваны новыя вёскі. Год за годам пашыраў свае межы гарадскі пасёлак, дзе ўзводзіліся новыя прадпрыемствы, адкрываліся ўстановы адукацыі і культуры. Жыццё шаркаўчан трывала стала на мірныя рэйкі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Успаміны камісара партызанскай брыгады “Спартак” Міхаіла Купрэевіча Ігнацьева
Навечна ў памяці шаркаўчан застануцца подзвігі воінаў Вялікай Айчыннай вайны
Успаміны пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны партызана, франтавіка Івана Мікалаевіча Гудоўскага
К 75-летию освобождения Витебской области: Каждому свой Нюрнберг