Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за студзень.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў
Веры Лагун з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 449 кілаграмаў малака. Другое месца ў Людмілы Хаданёнак з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 435 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Наталлі Пука з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 345 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Антаніны Маркелавай з фермы “Падобы” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 773 грамы. Другое месца ў Анжэлы Сямёнавай з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 615 грамаў. Трэцяе месца ў Раісы Буткевіч з фермы “Германавічы” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 505 грамаў.