Пляжы гарадскога пасёлка: падрыхтаванасць да купальнага сезона і добраўпарадкаванне

Актуальное

пляж зоны адпачынку па вуліцы Вадап'янава

У першай палове чэрвеня надвор’е не парадавала цеплынёй, і таму, калі мы выправіліся са старшынёй таварыства выратавання на вадзе Валянцінам Станіслававічам Ткачонкам праверыць, як падрыхтаваны пляжы гарадскога пасёлка да купальнага сезона, на іх было нязвыкла пуста.
— Санітарным мінімумам для пляжа, — адразу тлумачыць Валянцін Станіслававіч, — з’яўляецца наступнае: сметніца, куды наведвальнікі могуць выкідваць смецце і якія павінны пастаянна ўбірацца УКП ЖКГ, туалет, раздзявальня, пажадана, каб прысутнічалі альтанкі, лавачкі, дзе людзі могуць прысесці і культурна адпачыць. Тэрыторыя пляжа абавязкова павінна быць абкошанай.
Усе гэтыя патрабаванні былі ў асноўным выкананыя на пляжы Панскія Лукі па вуліцы Вішнёвая. Адразу скажам, што на ўсіх наведаных намі пляжах трава была падкошана. Але, як вядома, расці яна не ляніцца, і таму УКП ЖКГ не трэба забываць перыядычна падкошваць тэрыторыю.  Найбольш не спадабаўся пляж ў Юзэфова, тут няма туалета, на пляжы смецце, дзе-нідзе трапляюцца каровіны ляпёшкі. Не выклікалі асаблівых нараканняў пляжы па вуліцы Заслонава і ў Пятровічах.  Адной з самых наведваемых жыхарамі гарадскога пасёлка з’яўляецца зона адпачынку па вуліцы Вадап’янава. Кожны год тут ствараюцца найбольш камфортныя ўмовы для  наведвальнікаў. «Адно што, не перашкодзіла б засыпаць тут бераг, — гаворыць Валянцін Станіслававіч. — Было б добра, каб УКП ЖКГ прывезла сюды прычэпы тры пяску, каб людзям было камфортней адпачываць».
І тут у час нашага наведвання купальшчыкаў не было. Яно і не дзіўна,

матрос-выратавальнік паста на пляжы па вуліцы Вадап'янава Аляксандр Рабаў

тэмпература вады на той час была толькі 16 градусаў. Так што матрос-выратавальнік Аляксандр Уладзіміравіч Рабаў, які дзяжурыў на выратавальным пасту, знаходзіўся без работы. Але гэта лета, і варта толькі сонцу прыпякчы, як на пляжах адразу пашматлюднее і завіруе жыццё.
Мы любім адпачываць і карыстацца тымі простымі радасцямі, якія шчодра прадастаўляе нам родная прырода. Сапраўды, што можа быць лепей, чым гарачым летнім днём схадзіць на пляж пакупацца. Таксама трэба сказаць дзякуй тым службам, якія

сапраўды, навошта нагружаць сябе, ісці да сметніцы, калі можна выкінуць бутэлькі проста ў кусты

наводзяць на пляжах парадак, сочаць за бяспекай купальшчыкаў. Вось толькі і нам самім да навакольнага асяроддзя і працы людзей трэба адносіцца з павагай. Кожнаму, напэўна, непрыемна, калі на пляжы валяюцца раскіданыя бутэлькі, іншыя рэшткі вясёлага адпачынку. Здаецца, на ўсіх пляжах ёсць сметніцы, няўжо цяжка, адпачыўшы, сабраць смецце і выкінуць яго ў спецыяльна прызначанае месца. Аказваецца, цяжка. Работнікі УКП ЖКГ, канечне, потым прыбяруць яго, але ці змогуць яны паспець прыбраць за кожным «парсюком». Яшчэ адна праблема. Штовесну перад пачаткам купальнага сезона вадалазы ачышчаюць рачное дно ад небяспечных прадметаў і кожны раз дастаюць масу смецця. Асабліва вызначаецца ў гэтых адносінах пляж Панскія Лукі. Здаецца, ну якім жа боўдзілам трэба быць, каб кідаць у ваду бутэлькі і шкло, аб якія сам жа потым, магчыма, паранішся. Але знаходзяцца і такія. Усё гэта таксама пытанні выхавання і экалагічнай культуры, якая ў нас пакуль, на жаль, знаходзіцца не на самым высокім узроўні.

Андрэй БУРЭЦ

Панскія Лукі
пляж у Юзэфова
пляж па вуліцы Заслонава
а вось такую прыгожую пару лебядзей мы ўбачылі ў Пятровічах
пры жаданні можна засмажыць шашлыкі ў зоне адпачынку па вуліцы Вадап'янава


2 комментария по теме “Пляжы гарадскога пасёлка: падрыхтаванасць да купальнага сезона і добраўпарадкаванне

  1. Вы на Заслонова к речке подходили? Какой пляж? Там уже лет пять к воде подхода нет…Цирк один. Пока не стали эту территорию «благоустраивать», туда люди загорать приходили, а теперь только алкаши, да молодёжь с пивом…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *