Не згубіце дзіця ў “сусветнай павуціне”. Актуальную тэму ўздымае Анастасія Арсоба

Актуальное

— У мяне 200 сяброў, а ў цябе?
— А ў меня пакуль што толькі 100!
Аднойчы пачула такую размову дзяўчынак гадоў 10-ці і здзівілася: як жа можа быць столькі сяброў ў іх узросце? Аказалася, гаворка ішла аб папулярных для моладзі сацыяльных сетках.
У так званую «сусветную павуціну» трапілі нават дзеці. Няма ніводнага дзіцяці, які б не ведаў, што такое інтэрнэт.
Зараз выходзіш на вуліцу і здзіўляешся: дзе ўсе падлеткі? Так прыемна грэе сонейка, дзьме лёгкі ветрык, а яны, звычайна, дома гуляюць у любімую гульню на камп’ютары, або маюць зносіны з новымі сябрамі, з якімі пазнаёміліся ў інтэрнэце. Адсюль усё больш дзяцей з праблемамі зроку, бо час, які яны марнуюць за камп’ютарам перавышае дапушчальныя нормы.
Людзям, якія зарэгістраваныя ў сацыяльных сетках, лёгка ўсталяваць сувязь з былымі аднакласнікамі і сябрамі. «Сусветная павуціна» дае магчымасць заўсёды знаходзіцца ў кругазвароце падзей, быць у курсе ўсіх навін. Але якая карысць ад гэтага дзецям? Віртуальныя зносіны паступова выцясняюць рэальныя, перарастаюць ў звычку. За той час, што падлеткі праводзяць за камп’ютарам, можна прачытаць не адну кнігу. А замест гэтага яны поўнасцю апускаюцца ў віртуальны свет, атрымліваюць там шмат лішняй інфармацыі, не прызначанай для іх успрыняцця і душы. Сацыяльная сетка — гэта месца, дзе амаль што не існуе цэнзуры. Нават і бацькам цяжка кантраляваць як і з кім мае зносіны іх сын ці дачка. А між тым, гэта абавязкова трэба рабіць. Дзеці патрабуюць пільнай увагі. Іх будучыня ў руках дарослых. Не згубіце сваё дзіця ў «сусветнай павуціне».
Анастасія АРСОБА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *