10 жніўня ў аграгарадку Германавічы ўрачыста адкрылі гульнёва-спартыўную пляцоўку

Актуальное

IMG_9014 (Копировать)

Нядаўна ў аграгарадку Германавічы ўрачыста адкрылі гульнёва-спартыўную пляцоўку. Гэтае мерапрыемтсва стала сапраўдным святам для мясцовых жыхароў. Цяпер свой вольны час дзеці і дарослыя змогуць праводзіць больш разнастайна, прыемна і з карысцю для свайго здароўя.

Трэба адзначыць, што у гэтым годзе Германавіцкі сельскі Савет дэпутатаў стаў пілотнай тэрыторыяй конкурсу ”Мясцовыя стратэгіі — права кожнага: укараненне падыходу, заснаванага на правах чалавека, у працэсы развіцця на мясцовым узроўні”, які фінансуецца  Еўрапейскім саюзам і адмініструецца Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава. Фонд “Новая Еўраазія” рэалізуе гэты праект у партнёрстве з цэнтрам даследаванняў SYMPA.

Пачынаючы мерапрыемства, старшыня Германавіцкага сельвыканкама Мая Яўгеньеўна Якімовіч нагадала, што ў рамках дадзенага праекта была распрацавана сумесная ініцыятыва Германавіцкага сельскага  выканаўчага  камітэта  і мясцовай супольнасці “Разам рэалізуем свае правы: усталяванне спартыўнай гульнёвай пляцоўкі ў аграгарадку Германавічы”.  Партнёрамі выступілі сацыяльна-інфармацыйная ўстанова “Развіццё Шаркаўшчынскага рэгіёна”, прыватнае будаўніча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “СтройГрадЭкспо”, адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Княж” і  “Ельня-Агра”.

Мясцовай супольнасцю было прынята рашэнне аб усталяванні гульнёва-спартыўнай пляцоўкі на вуліцы Прохарава. У  рабочую групу былі ўключаны ўсе зацікаўленыя бакі: прадстаўнікі  установы адукацыі, устаноў культуры, бацькі, пенсіянеры і іншыя. На сумесным пасяджэнні рабочай групы і партнёраў былі вызначаны мэты і задачы праекта, распрацаваны план работы, а таксама план спартыўнай гульнёвай пляцоўкі. Прычым ўнікальнасць яе ў тым, што ўсё зроблена сваімі рукамі, акрамя, канешне, спартыўнага абсталявання.

Падрыхтоўка тэрыторыі пад гульнёва-спартыўную пляцоўку пачалася ў чэрвені. Жыхары аграгарадка актыўна ўключыліся ў рэалізацыю праекта: выкасілі пустазелле, сабралі смецце, выразалі кустоўе. Сельгаспрадпрыемствы прадаставілі тэхніку для вывазу смецця, разраўнівання тэрыторыі пляцоўкі і завозу пяска.Такім чынам, сумеснымі намаганнямі тэрыторыя для спартыўнай гульнёвай пляцоўкі была падрыхтавана.

Далей было набыта і ўсталявана спартыўнае абсталяванне: валейбольная пляцоўка, вулічны трэнажор, дзіцячы комплекс “Крепыш”, для асоб пенсійнага ўзроста закуплена дзве пары скандынаўскіх палак. Прыватнае будаўніча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “СтройГрадЭкспо” вырабіла пясочніцы і забяспечыла драўнінай для альтанкі, якую жыхары зрабілі самі. Таксама усталяваны плот з аўтамабільных шын і пасаджана жывая агароджа.

На ўрачыстае адкрыццё сабралася мноства вясковых дзяцей, іх тат і мам, мясцовых жыхароў.

Калі чырвоная стужка была перарэзана, заснавальнік сацыяльна-інфармацыйнай установы “Развіццё Шаркаўшчынскага рэгіёна” Наталля Анатольеўна Арэшкава высока ацаніла намаганні мясцовых жыхароў, выказала ім шчырыя словы ўдзячнасці. Да яе слоў далучылася і старэйшына аграгарадка Іна Сямёнаўна Пучынская.

Пад гучныя апладысменты Мая Яўгеньеўна таксама выказала шмат цёплых і шчырых слоў у адрас партнёраў і актыўных удзельнікаў реалізацыі сумеснай ініцыятывы, ўручыла ім падзякі і салодкія падарункі. Сярод іх — Наталля Анатольеўна Арэшкава, Міхаіл Мікалаевіч Якімовіч, Уладзімір Пятровіч Буда, Марат Мікалаевіч Фокін, Іна Сяменаўна Пучынская, Юрый Рычардавіч Шышко, Ігар Францавіч Цярэшка, Петр Пятровіч Касевіч, Леакадзія Станіславаўна Васілеўская, Андрэй Юльянавіч Красько, Алеся Іосіфаўна Пучынская, Данііл Лаўрыновіч, Віталій Гушчынскі, Дзіяна і Анастасія Касевіч.

У рамках адкрыцця гульнёва-спартыўнай пляцоўкі прайшло спартыўнае свята ”Прыгажосць. Здароўе. Спорт”. Спартыўную дзею  правялі Мая Яўгеньеўна Якімовіч сумесна з дырэктарам і інструктарам-метадыстам фізкультурна-спартыўнага клуба “Шаркаўшчына” Інэсай Рыгораўнай Фоцінай  і Аляксандрам Мечыслававічам Шабуцкім.

Спаборніцтвы прайшлі паміж двума камандамі “Сонечны прамень” і “Прохараўскія”. Выпрабаванні праходзілі пад хвалюючыя воклічы і апладысменты балельшчыкаў. Эстафеты “Самы хуткі”, “Здаравяк”, “Скараход”, “Пясочны марафон”, “Піянербол”, “Армрэстлінг”, “Перацягванне каната”, “Велагонка” прайшлі хутка і весела.

Па выніках спартландыі лепшай стала каманда “Сонечны прамень”. Усе канкурсанты ад старшыні сельвыканкама атрымалі ў падарунак салодкія прызы. Удзельнікі і гледачы весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый. Затым трэнер па спачан Анна Заблоцкая правяла майстар-клас па спартыўнай чанбарэ для усіх жадаючых.

Рэалізацыя праекта сведчыць аб тым, што агульнымі намаганнямі можна эфектыўна вырашаць праблемы развіцця на мясцовым узроўні. А спартыўна-гульнёвая пляцоўка сапраўды стала ажыццёўленай марай для жыхароў аграгарадка, у якіх з’явілася добрае месца для сумеснага адпачынку і вясёлых дзіцячых гульняў.

Алена АНАНІЧ.

IMG_8977 (Копировать) IMG_8981 (Копировать) IMG_8983 (Копировать) IMG_8985 (Копировать) IMG_8998 (Копировать) IMG_8999 (Копировать) IMG_9002 (Копировать) IMG_9007 (Копировать) IMG_9009 (Копировать) IMG_9012 (Копировать) IMG_9017 (Копировать) IMG_9019 (Копировать) IMG_9021 (Копировать) IMG_9027 (Копировать) IMG_9028 (Копировать) IMG_9029 (Копировать) IMG_9030 (Копировать) IMG_9033 (Копировать) IMG_9034 (Копировать) IMG_9036 (Копировать) IMG_9038 (Копировать) IMG_9041 (Копировать) IMG_9044 (Копировать) IMG_9049 (Копировать) IMG_9051 (Копировать) IMG_9057 (Копировать) IMG_9059 (Копировать) IMG_9062 (Копировать) IMG_9063 (Копировать) IMG_9064 (Копировать) IMG_9066 (Копировать) IMG_9072 (Копировать) IMG_9074 (Копировать) IMG_9078 (Копировать) IMG_9084 (Копировать) IMG_9087 (Копировать) IMG_9092 (Копировать) IMG_9093 (Копировать) IMG_9096 (Копировать) IMG_9105 (Копировать) IMG_9107 (Копировать) IMG_9110 (Копировать) IMG_9111 (Копировать) IMG_9116 (Копировать) IMG_9118 (Копировать) IMG_9126 (Копировать) IMG_9133 (Копировать) IMG_9137 (Копировать) IMG_9143 (Копировать) IMG_9146 (Копировать) IMG_9151 (Копировать) IMG_9153 (Копировать) IMG_9156 (Копировать) IMG_9160 (Копировать) IMG_9164 (Копировать) IMG_9169 (Копировать) IMG_9170 (Копировать) IMG_9173 (Копировать) IMG_9174 (Копировать) IMG_9176 (Копировать) IMG_9180 (Копировать) IMG_9181 (Копировать) IMG_9184 (Копировать) IMG_9188 (Копировать) IMG_9192 (Копировать) IMG_9195 (Копировать) IMG_9201 (Копировать) IMG_9204 (Копировать) IMG_9206 (Копировать) IMG_9210 (Копировать) IMG_9215 (Копировать) IMG_9220 (Копировать) IMG_9221 (Копировать) IMG_9223 (Копировать) IMG_9229 (Копировать) IMG_9231 (Копировать) IMG_9232 (Копировать) IMG_9236 (Копировать) IMG_9238 (Копировать) IMG_9250 (Копировать) IMG_9264 (Копировать)