Вада ў ім спакойная, ціхамірная. Уляглася, сцішылася. Каля берага яна сіваватая, а далей злёгку серабрыстая. Часам праплывуць па вадзяной гладзі чародкі качак і працягнуць за сабою вадзяныя ніткі.
Удалечыні засмучана свеціцца лясок. У паклоне павіслі над вадой вербы.
Прыязджаюць турысты палюбавацца гэтай прыгажосцю, а ў спякоту — акунуцца ў яго водах. З берага на метраў 10 возера неглыбокае, а далей толькі добры плывец адважыцца даплыць да сярэдзіны.
Ціха на возеры. Усё прытаілася, насцярожылася. Прырода застыла ў маўклівай велічнасці, у спакойным чаканні, калі забярэ ў сваё валоданне залатая восень.
Кацярына СОСНА
sanya7, віншую вас, вы прэтэндуеце на званне «Самы ўважлівы чытач года»
«З берага на метраў 10 возера неглыбокае, а далей толькі добры плывец адважыцца даплыць да сярэдзіны.» Одного вижу, плывёт.