13 верасня свой чарговы юбілей адзначае Мікалай Аляксеевіч Макаранка

Актуальное Общество

IMG_25 (Копировать)За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем  Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта  ўзнагароджаны былы намеснік старшыні і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Мікалай Аляксеевіч Макаранка.

З адметнай датай у жыцці  Мікалая Аляксеевіча    павіншавалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, яго намеснік Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валянціна Вільгельмаўна Клімза і старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава.

Фота Вольгі ЧАРНЯЎСКАЙ.