Асноўная місія наглядальнікаў ад БДІПЧ АБСЕ прыедзе ў Беларусь у сярэдзіне кастрычніка

Актуальное

000020_1565785737_358334_big Асноўная місія наглядальнікаў ад БДІПЧ АБСЕ на парламенцкіх выбарах прыедзе ў Беларусь у сярэдзіне кастрычніка. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сустрэча ў Цэнтрвыбаркаме запытана пасля прыезду асноўнай місіі 15 кастрычніка. «Для місіі БДІПЧ АБСЕ падрыхтаваны ўжо 12 пасведчанняў, чатыры — для перадавой групы, якая цяпер працуе па тэхнічных задачах, восем — для групы экспертаў на чале з кіраўніком місіі», — сказала старшыня ЦВК. У Цэнтрвыбаркам паступаюць афіцыйныя пацвярджэнні аб накіраванні місій ад калег. У прыватнасці, анкеты накіравала ЦВК Грузіі. Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — 7 лістапада
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/asnounaja-misija-nagljadalnikau-ad-bdipch-abse-pryedze-u-belarus-u-sjaredzine-kastrychnika-82006-2019/