Напярэдадні Дня юрыста старшыня суда Шаркаўшчынскага раёна В. М. Бярозкін і калектыў установы прымаў віншаванні

Актуальное

IMG_5365 (Копировать)У першую нядзелю снежня ў нашай краіне адзначаюць сваё прафесійнае свята юрысты. Гэта свята аб’ядноўвае спецыялістаў па юрыспрудэнцыі, адвакатаў і пракурораў, следчых і натарыусаў, суддзяў і юрысконсультаў, усіх тых, хто служыць закону, праўдзе і справядлівасці. На гэтых людзей ускладзена задача па фарміраванні прававой культуры і павагі да закона.

Старшыня суда Шаркаўшчынскага раёна Васілій Міхайлавіч Бярозкін напярэдадні свята ва ўрачыстай атмасферы павіншаваў калектыў падначаленых супрацоўнікаў, выказаў ім словы ўдзячнасці за сумленную і бездакорную працу.

15 год назад, 1 снежня 2004 года, Васілій Міхайлавіч быў прызначаны на пасаду старшыні суда Шаркаўшчынскага раёна. За гады работы Васілій Міхайлавіч заслужыў павагу і аўтарытэт у грамадстве. Праца старшыні суда адзначана шматлікімі ўзнагародамі, а 29 лістапада яму ўручана Ганаровая грамата Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў.

Павіншаваць старшыню суда і калектыў супрацоўнікаў установы ў той дзень завіталі пракурор Шаркаўшчынскага раёна А. Б. Вецюгоў, начальнік РАУС С. М. Арэшкаў, начальнік раённага аддзела следчага камітэта Ю. В. Кавалёнак, начальнік раённага аддзялення Дэпартамента аховы В. В. Марозаў і начальнік РАНС А. М. Федуковіч. Прадстаўнікі сілавых ведамстваў пажадалі сваім калегам-юрыстам трывалага здароўя, прафесійнага росту, дабрабыту ў сем’ях.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_5357 (Копировать) IMG_5359 (Копировать)IMG_5353 (Копировать) IMG_5360 (Копировать)IMG_5356 (Копировать)IMG_5351 (Копировать) IMG_5363 (Копировать) IMG_5368 (Копировать) IMG_5371 (Копировать) IMG_5372 (Копировать) IMG_5375 (Копировать) IMG_5376 (Копировать)
IMG_5379 (Копировать) IMG_5382 (Копировать)