Статыстыка па пажарах за 8 месяцаў 2012 года

Актуальное

За 8 месяцаў 2012 года ў Шаркаўшчынскім раёне адбылося 17 пажараў, загінулі 2 чалавекі (дзеці), знішчаны 5 пабудоў, пашкоджаны 16 пабудоў, нанесены ўрон на 545 мільёнаў рублёў. Прычыны ўзнікнення пажараў наступныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём — 6, парушэнне правіл эксплуатацыі пячэй — 4, свавольствы дзяцей з агнём — 1, іншыя — 2, парушэнне правіл эксплуатацыі газавых устройстваў і агрэгатаў — 1, падпал — 2, прычына высвятляецца — 1.
Геаграфія пажараў наступная: Германавіцкі с/с — 5, Лужкаўскі с/с — 4, Радзюкоўскі с/с — 1, Іёдскі с/с — 1, г.п. Шаркаўшчына — 2, Більдзюжскі с/с — 3, Валожынскі с/с — 1.
Выратаваны: 31 будынак, матэрыяльныя каштоўнасці на суму 481 мільён рублёў, 1 чалавек, 1 галава жывёлы, 2 тоны грубых кармоў.
За жнівень 2012 года падраздзяленні Шаркаўшчынскага РАНС выязджалі: загаранне пліты — 1 раз, загаранне смецця — 3 разы, спрацавала сігналізацыя — 2 разы.
Нагадаем тэлефоны даверу: 80212477816 УМНС г. Віцебск, 80172274095 МНС г. Мінск
Па інфармацыі Шаркаўшчынскага РАНС падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *