Іван Вазміцель і Ігар Малюгін у рамках акцыі “Прафсаюзы — дзецям” наведалі дом сямейнага тыпу

Общество Прафсаюзы

IMG_4698 (Копировать)Шаркаўшчынскі раён наведаў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель. Як і ў мінулыя разы, напярэдадні навагодніх і калядных свят ён прыехаў з падарункамі для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу. На гэты раз прывёз у якасці падарункаў пасцельныя прыналежнасці.
— У дадзенай дабрачыннай акцыі кожны год прымаюць удзел усе галіновыя прафсаюзы краіны, вобласці і раёна, — адзначыў Іван Канстанцінавіч. — Разам мы аказваем дапамогу хлопчыкам і дзяўчынкам. За галіновымі прафсаюзамі замацаваны інтэрнаты, дзіцячыя дамы, сацыяльныя прытулкі. Наша галоўная задача, каб ніхто з дзяцей не застаўся па-за ўвагай у гэтыя святочныя дні. Мы прыязджаем у сацыяльныя ўстановы не толькі для таго, каб выказаць словы віншаванняў і ўручыць падарункі, але яшчэ, каб выслухаць тыя пытанні і праблемы, якія могуць узнікнуць. Выслухаць, каб потым аператыўна працаваць над іх вырашэннем, бо дзеці — гэта наша будучыня, гэта будучыня нашай суверэннай Беларусі.
Не засталося ў баку ад навагодніх віншаванняў і раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Яго старшыня Ігар Малюгін маленькім выхаванцам дзіцячага дома сямейнага тыпу ўручыў вялікае мноства салодкіх пачастункаў, пажадаў трывалага здароўя і выдатнай вучобы.
— На сённяшні дзень прафсаюзы разам з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі зацікаўлены ў вырашэнні шматлікіх пытанняў, якія адносяцца да развіцця сацыяльных устаноў і іх выхаванцаў, — адзначыў Ігар Віктаравіч. — Мы не толькі прымаем самы актыўны ўдзел у падобных акцыях, але і пільна прыслухоўваемся да шматлікіх праблем, якія ўзнікаюць у працоўных калектывах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў у 2020 годзе аказала і будзе далей аказваць рознабаковую падтрымку галіне медыцыны раёна ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. Наша задача па меры магчымасцяў аказаць усебаковую дапамогу тым людзям, якія сутыкнуліся з гэтай хваробай.
Ад сябе асабіста і ад раённага аб’яднання прафсаюзаў шчыра віншую жыхароў Шаркаўшчынскага раёна з навагоднімі і каляднымі святамі! Зычу ўсім трывалага здароўя, сямейнага дабрабыту, веры, любові і надзеі на лепшае!
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4703 (Копировать) (2) IMG_4704 (Копировать) IMG_4705 (Копировать)