Лепшыя працаўнікі ААТ «Агратэхсэрвіс»

Сельское хозяйство

У кожным сельгаспрадпрыемстве яго дабрабыт ствараюць людзі. Адны працуюць, як кажуць, з прахалодай, іншыя імкнуцца зрабіць даручаную яму справу якасна і своечасова, каб працу заўважылі, ацанілі. Кожны месяц падводзяцца вынікі, выяўляюцца дасягненні і пралікі. Перадавікі вытворчасці ўшаноўваюцца ў гонар прафесійных свят. Так і да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў гаспадарках раёна былі падведзены вынікі работы за 10 месяцаў года па ўсіх галінах вытворчасці. Не выключэннем стала і ААТ “Агратэхсэрвіс”.
За дасягнутыя паказчыкі, адпаведна рашэння дырэкцыі і прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства, былі дэлегаваны на раённае свята і занесены на Дошку гонару гаспадаркі Віктар Міхайлавіч Пяткевіч, Алена Уладзіміраўна Волкава, Таццяна Анатольеўна Шышко, муж з жонкай Васілій Расціслававіч і Алена Пятроўна Бруйкі, Анжэла Аляксандраўна Сямёнава, Клаўдзія Пятроўна Бялевіч, Міхаіл Сяргеевіч Шук, Анатолій Нікадзімавіч Грыгаровіч, Анатолій Афанасьевіч Жыхарэвіч, Рыгор Цімафеевіч Яфімаў, Канстанцін Мікалаевіч Вязіцкі, Віктар Алегавіч Ліпскі, Андрэй Альбертавіч Сухаверскі, Сяргей Уладзіміравіч Балай, Андрэй Уладзіміравіч Рачыцкі, Алена Леанідаўна Рачыцкая (на здымку).
Поспехаў вам у далейшых справах!
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *