Механізатар ААТ «Княж» Сяргей Хаданёнак — адзін з лепшых у раёне на корманарыхтоўцы

Прафсаюзы Сельское хозяйство

776 (Копировать)Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская павіншавала трактарыста ААТ «Княж» Сяргея Хаданёнка, які па выніках спаборніцтва сярод механізатараў, занятых на корманарыхтоўчых работах, заняў другое месца. Ён працаваў на корманарыхтоўчым комплексе КВК-800, здрабніў больш дзевяці тысяч тон зялёнай масы. Таццяна Мікалаеўна ўручыла Сяргею грашовую прэмію і пажадала далейшай плённай працы на карысць гаспадаркі. Да віншаванняў далучылася старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Таццяна Бохан. Таццяна Іосіфаўна ўручыла механізатару Ганаровую грамату за подпісам кіраўніка ААТ “Княж” Уладзіміра Буды і грашовую прэмію за высокія працоўныя паказчыкі.
У цяперашні час корманарыхтоўчыя работы ў гаспадарцы завершаны. Сяргей Хаданёнак перасеў за руль “Амкадора” і працуе на адгрузцы зерня.
— Малады чалавек працуе бездакорна, — кажа кіраўнік ААТ “Княж” Уладзімір Буда. — Ён з лёгкасцю спраўляецца з любой тэхнікай, вельмі любіць працу на зямлі. Стварыў на сваёй малой радзіме сям’ю і не здраджвае роднай вёсцы. На такіх людзях, без перабольшвання, трымаецца гаспадарка.
Сяргей РАЙЧОНАК.