Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій наведаў Шаркаўшчынскі раён і адслужыў святочную літургію ў Свята-Ільінскай царкве ў Шкунціках

Актуальное Общество

IMG_0228 (Копировать)2 жніўня праваслаўныя вернікі адзначаюць дзень святога прарока Іллі. Гэта свята прысвечана першаму святому, якога пачалі ўшаноўваць на Русі. У гэты дзень усе маліліся, каб не было засухі. Гэта свята прыпадала на мяжу летняга і асенняга сезонаў.
У 1825 годзе ў вёсцы Шкунцікі быў пабудаваны касцёл, але праз 38 год храм быў перабудаваны ў праваслаўную Свята-Ільінскую царкву. З даўніх часоў тут кожны год у дзень святога прарока Іллі праходзіў фэст. На ўрачыстасць з’язджаліся прадстаўнікі духавенства, веруючыя з навакольных вёсак. Разам у малітве звярталіся да Бога. На прылеглай да храма тэрыторыі гандлявалі разнастайнымі таварамі. І цяпер, падтрымліваючы традыцыю, 2 жніўня мясцовыя вернікі, госці з суседняга Глыбоцкага раёна прыязджаюць на свята.
У мінулы панядзелак Свята-Ільінскую царкву наведаў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. Уладыку сустракалі дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі протаіерэй Віктар Валашчук і протаіерэй Мікалай Гуцко, а таксама прыхаджане храма.
У той дзень з самага ранку ішоў дождж, але ён не стаў перашкодай для тых людзей, хто з радасцю ў сэрцы крочыў у храм, каб памаліцца Усявышняму, у думках папрасіць заступніцтва ў святога прарока Іллі і Бога. Пасля святочнай літургіі епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій у пропаведзі звярнуўся да вернікаў. Уладыка заклікаў як мага часцей наведваць храм, жыць з Богам у душы, у згодзе з людзьмі, любіць і паважаць старэйшых, дарыць ласку і любоў сваім бацькам, дзецям. Епіскап таксама падкрэсліў, што нашы продкі стваралі велічныя і прыгожыя храмы, каб мы, іх нашчадкі, збераглі іх і перадалі будучым пакаленням.
Калі людзі выходзілі з храма, на небе разышліся хмары і промні яркага сонца ўпалі на зямлю. Вернікі з усмешкамі, з радасцю ў сэрцы вярталіся дадому. Некаторыя для сваіх дзяцей і ўнукаў набывалі цацкі ў гандлёвай палатцы, іншыя скарысталі магчымасць пакатацца ў вазку на кані. Карацей кажучы, свята ў гонар святога прарока Іллі прайшло душэўна і запамінальна.
Сяргей РАЙЧОНАК.

 

IMG_0209 (Копировать) IMG_0216 (Копировать) IMG_0234 (Копировать) IMG_0237 (Копировать) IMG_0238 (Копировать) IMG_0240 (Копировать) IMG_0243 (Копировать) IMG_0245 (Копировать) IMG_0249 (Копировать) IMG_0252 (Копировать) IMG_0253 (Копировать) IMG_0255 (Копировать) IMG_0269 (Копировать) IMG_0273 (Копировать) IMG_0275 (Копировать) IMG_0279 (Копировать)