У час сустрэч прадстаўнікоў мясцовай улады з жыхарамі населеных пунктаў, з працоўнымі калектывамі вырашаюцца шматлікія пытанні жыццядзейнасці.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Людміла Стома, старшыня Лужкаўскага сельвыканкама Таццяна Краснадубская і начальнік аддзела рознічнага продажу ЦБУ № 243 у г. п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Святлана Буткевіч у межах адзінага дня інфармавання правялі сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Верацеі, работнікамі КУВСП «Гарадзец». Асноўнай тэмай гутаркі стала: «Вынікі пяцігодкі як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны».
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
