Прафсаюзная пярвічка ААТ «Княж» адна з лепшых у раёне

Прафсаюзы

Абавязковае выкананне артыкулаў калектыўнага дагавора, кантроль за захаваннем належных ўмоў працы, матэрыяльная падтрымка работнікаў — гэта і іншае ўваходзіць у абавязкі старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Княж» Таццяны Бохан.
— У прафсаюзным камітэце сельгаспрадпрыемства налічваецца 139 чалавек, з іх 31 — пенсіянер, — кажа Таццяна. — У Год якасці, якім быў аб’яўлены 2024 год, члены прафсаюза актыўна ўдзельнічалі ў грамадзянска-патрыятычных акцыях, былі арганізаваны экскурсійна-турыстычныя паездкі, спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы. За фінансавыя сродкі аказвалася матэрыяльная дапамога. Прафсаюзны камітэт пільна сочыць за станам здароўя работнікаў. На пастаяннай аснове выдзяляюцца пуцёўкі ў санаторыі, карыстаюцца попытам туры выхаднога дня. У цесным кантакце наладжана работа з установамі культуры аграгарадка Германавічы.
— Прафсаюзная пярвічка ААТ «Княж» адна з лепшых у раёне, — падкрэсліў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат. — Доказам таму з’яўляюцца матэрыяльныя заахвочванні работнікаў сельгаспрадпрыемства, прызавыя месцы на раённых і абласных спаборніцтвах. Нядаўна Таццяна Бохан атрымала Ганаровую грамату за шматгадовую добрасумленную працу з рук старшыні рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіля Хваціка.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.