У КУВСП імя Маркава ўбралі 67 працэнтаў плошчаў

Сельское хозяйство

амбайнеры Вітольд Замбжыцкі, Дзмітрый Осіпаў, Канстанцін Руткоўскі, галоўны аграном Наталля Мацкевіч і механізатар Пётр Юдыцкі
камбайнеры Вітольд Замбжыцкі, Дзмітрый Осіпаў, Канстанцін Руткоўскі, галоўны аграном Наталля Мацкевіч і механізатар Пётр Юдыцкі

У КУВСП імя Маркава, дзе мы пабывалі на мінулым тыдні, зерневыя і зернебабовыя абмалочаны на 1016 гектарах, што складае 67 працэнтаў ад запланаванага. Азімыя зерневыя далі нядрэнны намалот, амаль па 30 цэнтнераў з гектара атрымалі і на ўборцы трыцікале.
— На пачатку жніва ў нашай гаспадарцы працавалі 5 камбайнаў, — тлумачыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Наталля Мацкевіч. — Па тэхнічных прычынах зламаўся адзін камбайн (патрабуе замены рухавік). Цяпер збажыну ўбіраюць чатыры адзінкі КЗС-1218. За іх штурваламі працуюць вопытныя камбайнеры: Дзмітрый Осіпаў, Віктар Катовіч, Вітольд Замбжыцкі. Дарэчы, працоўны стаж Вітольда Замбжыцкага складае 33 гады. 20-гадовым юнаком ён пачынаў працаваць на “Ніве”, затым быў “Дон-1500”, а цяпер ужо некалькі год шчыруе на “Палессі” КЗС-1218. Сёлета першы год на зернеўборачным камбайне працуе малады механізатар Канстанцін Руткоўскі. Сярод камбайнераў да 35 год ён з’яўляецца лідарам па намалочаных тонах у раёне.

перадавы камбайнер Віктар Катовіч
перадавы камбайнер Віктар Катовіч

За кожным з чатырох камбайнаў замацаваныя чатыры адзінкі тэхнікі для адвозу зерня на сушыльны комплекс. На трактарах маркі “Беларус” транспарціроўкай займаюцца мясцовыя механізатары Пётр Юдыцкі і Раман Бука. Дадаткова шэфскую дапамогу аказваюць нашаму сельгаспрадпрыемству арганізацыі з гарадскога пасёлка, якія выдзелілі два грузавыя аўтамабілі МАЗ.
Паралельна з уборкай зерневых працягваем нарыхтоўваць кармы для буйной рагатай жывёлы, ідзе закладка сенажу. На сённяшні дзень у гаспадарцы на зімова-стойлавы перыяд маецца 581 тона сена, 9523 тоны сенажу. Запланавана яшчэ нарыхтаваць 5600 тон сіласу.
Агранамічныя тэрміны прыспешваюць рыхтаваць глебу пад сяўбу азімых культур. На ўзворванні задзейнічаны “Кіравец” К-744, на якім працуе Святаслаў Відун. Культывацыяй на трактары такой жа мадэлі займаецца механізатар Дзмітрый Качан.
Па стане на 17 жніўня ў сельгаспрадпрыемстве ўзарана 544 гектары глебы, што складае 28 працэнтаў ад запланаванага аб’ёма.
— Усяго сёлета запланавана пасеяць 1500 гектараў азімых зерневых, 260 — рапсу і 140 гектараў свірэпіцы, — працягвае размову Наталля Аляксандраўна. — Безумоўна, гаспадарка адчувае недахоп механізатарскіх кадраў, асабліва ў такі перыяд, калі актыўнымі тэмпамі вядуцца палявыя работы. Тым не менш, кожны з нас скарыстоўвае кожную хвіліну пагоднага дня, каб скарыстаць яе рацыянальна. Упэўнена, што цыкл сельскагаспадарчых работ мы завяршым у аптымальныя тэрміны.
Сяргей РАЙЧОНАК.