Працягваецца рэспубліканская акцыя “Хлеб на далонях жанчыны”

Сельское хозяйство

952 (Копировать)У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя “Хлеб на далонях жанчыны”, падчас якой актывісты грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” узнагароджваюць за сумленную працу прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, занятых на ўборцы ўраджаю.
Старшыня пярвічкі ГА “БСЖ” адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына” Валянціна Буйка і вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Аляксандр Гернат у межах акцыі наведалі зернесховішча гаспадаркі ў аддзяленні Іёды і ўзнагародзілі за шчырую працу і сумленныя адносіны да даручанай справы кладаўшчыка Наталлю Махлай. Жанчына працуе на гэтай пасадзе ўжо шмат год і зарэкамендавала сябе як сумленны работнік.
Сяргей РАЙЧОНАК.