Чалавек года Шаркаўшчыны, механізатар КУВСП «Гарадзец» — Анатолій Ермаловіч

Сельское хозяйство

На лінейцы гатоўнасці стаяць трактары і глебаапрацоўчая тэхніка, якая будзе выкарыстоўвацца ў час пасяўной кампаніі, і ў КУВСП “Гарадзец”. Заметна адрозніваецца ад іншых трактар МТЗ-82 Анатолія Георгіевіча Ермаловіча — памыты, пафарбаваны. Ён з вялікай адказнасцю, дасканала аглядаў яго. І не толькі да тэхнічнага агляду так рыхтаваўся механізатар. У яго кожны дзень трактар дагледжаны і, як кажуць, на хаду. А ўсё таму, што Анатолій Георгіевіч добра ведае і любіць тэхніку. У свой час ён закончыў Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Некалькі гадоў узначальваў калектыў інтэнсіўнай працы, так званы КІП, які быў створаны ў сельгаспрадпрыемстве ў механізатарскім асяродку.

Калі такая арганізацыя працы страціла сваю актуальнасць, А. Г. Ермаловіч стаў радавым трактарыстам. Прайшло з таго часу 24 гады. За перыяд працы ў гаспадарцы тры папярэднія трактары яго выпрацавалі свой рэсурс. Цяпер, ужо чацвёрты год, ён выконвае розныя работы на трактары МТЗ-82.

У гаспадарцы распрацаваны план правядзення веснавых палявых работ. Кожны з механізатараў ведае, якую работу яму трэба будзе выконваць. Напрыклад, Анатолій Георгіевіч спачатку будзе ўносіць у глебу мінеральную падкормку, а затым з сеялкай СЗУ-5,6 высяваць сельгаскультуры. Кантроль за ім не патрэбен. Акуратна, захоўваючы ўсе патрабаванні тэхналогіі, праводзіць механізатар любыя работы на зямлі. А пры старанні і вынікі працы відавочныя. А. Г. Ермаловіч адносіцца да ліку перадавікоў вытворчасці гаспадаркі. Калектыў вылучыў яго кандыдатуру на прадстаўленне ганаровага звання “Чалавека года Шаркаўшчыны”.

Кацярына СОСНА.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *