Алена Блінкова — перадавая даярка

Прафсаюзы Сельское хозяйство

На малочнатаварнай ферме «Цэнтр» КУВСП «Гарадзец» сярод трынаццаці аператараў машыннага даення працуе маладая даярка Алена Блінкова. Яна старанна і плённа выконвае свае абавязкі.

У гурце Алены налічваецца 35 кароў. Валавы надой малака за люты склаў 16 тон 212 кілаграмаў. У сярэднім ад адной каровы атрымана за месяц 296 кілаграмаў малака. З высокімі працоўнымі паказчыкамі Алену павіншаваў старшыя райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат. У межах рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» Аляксандр Іосіфавіч уручыў маладому аператару машыннага даення грашовую прэмію.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.