У раённым Цэнтры культуры прайшла агульнарэспубліканская прэм’ера мастацкага фільма Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Час вярнуцца».
Кінастужка прысвечана 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ёй расказваецца аб падзеях, якія папярэднічалі аперацыі «Баграціён». Галоўныя героі — людзі розных нацыянальнасцей, якія зрадніліся на беларускай зямлі ў барацьбе з ворагам. Сюжэт створаны на аснове рэальных падзей.
Валерый БЯЛЕВІЧ, начальнік Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі Гыбоцкага ЗВЭС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам», член Беларускай патрыі «Белая Русь»:
— Такія фільмы — гэта вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне сучаснай моладзі. Смела магу і буду рэкамендаваць кінастужку для прагляду сваім знаёмым. Гэта няхай і страшная, але наша гісторыя, якую трэба памятаць!
Валерый ЛІПСКІ, намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС, член раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў»:
— Прагляд прэм’ернага кінапаказа фільма дазволіў атрымаць вялікі зарад патрыятызму і гонару за гераізм нашых воінаў-партызан і, разам з тым, адчуць боль за страчаныя жыцці нявінных людзей у гэтай жорсткай вайне.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.