Хуткімі тэмпамі ўдзе будаўніцтва жылога дома ў Шаркаўшчыне

Добраўпарадкаванне Общество

Шаркаўчане і госці гарадскога пасёлка бачаць, як ідзе ўзвядзенне шматпавярховага дома па вуліцы Рабочай у раённым цэнтры. Справа, у літаральным сэнсе, тут кіпіць.

— На сённяшні дзень выконваем работы па ўзвядзенні другога паверха, — тлумачыць майстар будаўніча-мантажных работ ПМК-68 Сяргей Краўчанка. — Штодзённа на аб’екце працуюць каля дваццаці чалавек нашай арганізацыі і дзесяць работнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю «РэгулІнвест» г. Докшыцы. Яны заняты на субпадрадзе. Докшыцкія спецыялісты займаюцца мантажом сістэм водазабеспячэння, каналізацыі.

Новы дом мы ўзводзім з будаўнічых панэляў. Гэта больш выгадна, таму што тэмпы работ павялічваюцца. Будучыя жыхары заселяцца ў адна-, двух-, трохпакаёвыя кватэры. Побач плануецца ўзвядзенне аўтастаянкі і дзіцячай пляцоўкі.

Паралельна з узвядзеннем пяціпавярхоўкі займаемся будаўніцтвам зоны адпачынку. Яе праект распрацаваны з усталяваннем аб’ектаў згодна праграмы па безбар’ерным асяроддзі.

Будучы шматкватэрны дом з прылеглай да яго тэрыторыяй стане ўпрыгожаннем не толькі мікрараёна будаўнікоў, але і ўсяго гарадскога пасёлка.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.