Дзмітрый Ламака ўручыў заслужаныя ўзнагароды перадавікам аграрнага сектара

Общество Сельское хозяйство

У свеце ўсё мяняецца. І толькі нястомная праца вяскоўцаў па-ранейшаму застаецца адной з самых значных, няпростых і запатрабаваных у грамадстве.
Без станоўчых вынікаў працы сяльчан не будзе сацыяльна-эканамічнага дабрабыту дзяржавы, а таму лепшыя прадстаўнікі аграрнага сектара раёна атрымалі ўзнагароды падчас правядзення традыцыйнага раённага фестывалю «Прыдзісненскія крыніцы-2024». Сёлета свята прайшло ў дзень 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З прывітальным словам да шаркаўшчынскіх аграрыяў звярнуўся старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака. Кіраўнік раёна павіншаваў землякоў са святам, пажадаў ім выдатнага настрою і прыемнага адпачынку, уручыў заслужаныя ўзнагароды перадавікам аграрнага сектара.
Падарункам для ўзнагароджаных аграрыяў і для ўсіх шаркаўчан стаў святочны канцэрт, у якім выступілі лепшыя самадзейныя калектывы раёна і ансамбль казачай песні «Бацька Атаман» з Мінска.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.