У краіне з 25 жніўня па 5 верасня праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!». Супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС сумесна з маладзёжным атрадам аховы правапарадку райкама БРСМ і юнымі інспектарамі дарожнага руху СШ № 1 гарадскога пасёлка ў межах акцыі правялі прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні вадзіцеляў транспартных сродкаў на захаванне імі правілаў дарожнага руху. Кожнаму вадзіцелю юнакі дарылі інфармацыйныя памяткі, а інспектары аддзялення ДАІ РАУС правяралі адпаведныя дакументы на права кіравання аўтамабілямі і матацыкламі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.