Шаркаўшчынскія камунальнікі падчас абкосу газонаў, сквераў і паркаў прымяняюць не толькі бензакосы, але і малагабарытныя трактары..
— Для паляпшэння працы людзей нашым прадпрыемствам закуплена спецыяльная тэхніка, — тлумачыць дырэктар УКП ЖКГ Аляксей Клакоўскі. — Для міні-трактара «Беларус» набыта прычапная касілка, якая дазваляе выдаляць траву на ўчастках значных памераў. Летась купілі садовы трактар для скошвання газоннай травы кітайскай вытворчасці. Яго выкарыстоўваем для абкосу сквера на плошчы Леніна. Дарэчы гэты трактар замяняе працу шасці чалавек, што, несумненна, эканамічна і вельмі зручна.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.