Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі павіншаваў з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў

Общество

З надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў Юльяна Баговіча, Раісу Баршчэўскую і Раісу Пачкоўскую павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі. Ён перадаў пажылым людзям віншавальныя паштоўкі за подпісам старшыні райвыканкама Сяргея Кашміла і старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Арэшкава. Да віншаванняў далучыліся кіраўнік раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Людміла Стома і кіраўнік раённага аддзялення Беларускага фонда міра Наталля Арэшкава.