Па ўзгадненні з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам першым намеснікам старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама назначаны Аляксандр Варона.
Службовае пасведчанне яму ўручыў кіраўнік раёна Сяргей Кашміла. Старшыня райвыканкама пажадаў першаму намесніку плённай працы на новай пасадзе, дасягнення пастаўленых мэт і рашэння задач, якія сёння стаяць перад сельскагаспадарчай галіной.
Сяргей Кашміла прадставіў актыву раёна Сяргея Струя, які цяпер займае пасаду дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Даватарскі». Ён прайшоў шматлікія прыступкі ў сельскагаспадарчай сферы, таму мае багаты вопыт працы, які паспрыяе дасягненню станоўчых вынікаў у рабоце.
Сяргей РАЙЧОНАК.