Хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства «Жвіранка» разам з іншымі аграрыямі раёна займаюцца ворывам, падрыхтоўкай глебы і сяўбой азімых зерневых культур.
З веданнем справы працуе ў сельгаспрадпрыемстве адзін з перадавых механізатараў Аляксандр Андруковіч (на здымку). Пасля набыцца адпаведнага пасведчання на права кіравання тэхнікай мужчына застаўся жыць і працаваць у родных мясцінах. Механізатарскай справе спачатку вучыў яго бацька Алег, а потым і сам Аляксандр асвоіў магутную тэхніку. Шмат сезонаў працуе ён на энерганасычаным трактары «Кіравец» К-744. Вясной у счэпе з культыватарам рыхтуе глебу, летам перавозіць правяленую масу ад кормаўборачных камбайнаў у сянажныя траншэі, а з надыходам восені займаецца ўзворваннем глебы, разам з іншымі механізатарамі гаспадаркі закладвае аснову будучаму ўраджаю.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.