Работнікі сталовай ААТ «Княж» — пераможцы раённага этапа прафсаюзнай акцыі

Общество Прафсаюзы Сельское хозяйство

Складальнікамі высокіх вытворчых паказчыкаў у адкрытым акцыянерным таварыстве «Княж» з’яўляюцца не толькі стараннасць і адказнасць работнікаў, але і з густам прыгатаваныя стравы ў сталовай сельгаспрадпрыемства.

Ад таго наколькі сытна паабедае аграрый, будзе залежыць яго працоўны рытм. У ААТ «Княж» праблем з харчаваннем работнікаў не існуе. У сталовай працуе зладжаны жаночы тандэм — прафесіяналы сваёй справы Вольга Роек і Наталля Бохан.

Якасць і разнастайнасць прыгатаваных імі страў спалучаюцца з чысцінёй і парадкам. За гэтым пільна сочаць прафсаюз, спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У межах абласной акцыі «Жанчыны за ўраджай» старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Гернат уручыў Вользе і Наталлі падзячныя пісьмы і памятныя падарункі.

— Выказваю вам шчырую ўдзячнасць за ўдзел ва ўборцы ўраджаю, — звярнуўся да жанчын прафсаюзны лідар. — Сваімі справамі вы паказалі, на што здольныя людзі, шчыра адданыя любімай прафесіі. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, шчысця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.