Камунальнікі ў сваёй рабоце ўкараняюць сродкі малой механізацыі

Добраўпарадкаванне Общество

Навейшыя сродкі малой механізацыі, якія ўсё часцей прымяняюць работнікі камунальных служб, значна спрошчваюць працу, змяншаюць затрачаны час на розных відах работ.

Па папярэдняй дамоўленасці паміж Шаркаўшчынскім УКП ЖКГ і глыбоцкай камунальнай службай на працягу некалькіх дзён у нашым гарадскім пасёлку працаваў незвычайны агрэгат — ручны фрэзерны здрабняльнік пнёў і карэння дрэў.

— Тэхніка прымяняецца для рэзкі надземнай і падземнай часткі пнёў, — тлумачыць дырэктар УКП ЖКГ Аляксей Клакоўскі. —  Здрабняльнік аснашчаны паваротным механізмам, а аўтаматычная фіксацыя рухомай верхняй канструкцыі істотна аблягчае працу аператара.

Побач са шматкватэрным домам па вуліцы Горкага, што ў мікрарёне будаўнікоў, работнік Глыбоцкага УКП ЖКГ Сяргей Пашковіч займаўся здрабненнем пня ад папярэдне спілаванага дрэва. У хуткім часе па просьбе мясцовых жыхароў на гэтым месцы будзе пашырана аўтамабільная пляцоўка.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.