У гарадскім пасёлку прайшоў Дзень прызыўніка. Будучыя салдаты ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны на плошчы Леніна. У раённым Цэнтры рамёстваў юнакі разам з работнікамі ўстановы культуры вырабілі святочныя тэматычныя паштоўкі. Да прызыўнікоў звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі, дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі, настаяцель царквы іконы «Усіх смуткуючых Радасць» протаіерэй Віктар Валашчук. Яны пажадалі юнакам годна несці званне абаронцы Айчыны. Начальнік адасобленай групы Шаркаўшчынскага раёна ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзмітрый Жораў уручыў прызыўнікам павесткі. Лёгкай службы будучым байцам пажадала маці аднаго з прызыўнікоў Зоя Хаданёнак. Падарункі ўручылі прадстаўнікі адміністрацыі сельгаспрадпрыемстваў, дзе працавалі прызыўнікі. А работнікі раённага Цэнтра культуры падарылі песенныя нумары шаркаўчанам.