У райсавеце дэпутатаў і райвыканкаме

Общество

25 ліпеня прайшлі пятая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання пад кіраўніцтвам яго старшыні У. С. Шпяца і чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча.

У часе работы сесіі Начальнік упраўлення райсельгасхарчу Д.М. Ламака паведаміў пра ход падрыхтоўчых работ да ўборкі ўраджая 2014 год, гатоўнасць тэхнікі, арганізацыю харчавання механізатараў, чакаемыя паказчыкі па зборы ўраджаю сельскагаспадарчай прадукцыі. Начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення райсельгасхарчу А. М. Ціхановіч расказала пра падрыхтоўку Шаркаўшчынскага раёна да ўдзелу ў фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2014”.  Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось выступіла з дакладамі: “Аб мэтах аказання фінансавай дапамогі” і “Аб зацвярджэнні рашэння Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта”. Праекты рашэнняў па дадзеных пытаннях былі зацверджаны раённымі дэпутатамі.

На пасяджэнні райвыканкама былі заслуханы даклады намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы  А. Д. Далецкага “Пра вынікі работы народна-гаспадарчага комплексу раёна, выкананне бюджэта, фінансавы стан арганізацый у першым паўгоддзі 2014 года” і кіраўніка справамі райвыканкама В. А. Малюгінай “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у першым паўгоддзі 2014 года згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”. Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч зрабіў шэраг заўваг па дакладах і абмеркаваў з прысутнымі на пасяджэнні членамі раённага выканаўчага камітэта, начальнікамі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікамі арганізацый і ўстаноў, старшынямі сельвыканкамаў актуальныя пытанні эканамічнага развіцця нашага раёна.

Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *