Які шлях праходзіць парася, перад тым як стаць вялізным парсюком. Пра гэта і не толькі ў інтэрв’ю з начальнікам свінакомплексу «Гарадзец» Валянцінай Андрэеўнай Чарнай

Сельское хозяйство

аператарам на адкорме Таццяне Шынкевіч і Зоі Болдыш утрымаць на руках свайго гадаванца ўжо няпроста

Сярод беларусаў мала адшукаецца вегетарыянцаў, амаль усе мы любім мяса, каўбасу. А з’яўляюцца яны на нашым стале не з паветра, а дзякуючы працы мноства людзей. Сярод іх і нашы землякі, працаўнікі свінакомплексу «Гарадзец», які займае сваё важнае месца ў структуры аднайменнай гаспадаркі, і па агульных паказчыках хоць і не першы па рэспубліцы, але і не апошні. Мы не так часта бываем тут, а таму, калі выпала магчымасць, падрабязна пагутарылі з начальнікам свінакомплексу Валянцінай Андрэеўнай Чарнай.

на планёрцы ў начальніка

— Валянціна Андрэеўна, Вы даўно працуеце на прадпрыемстве?
— З самага пачатку яго работы, з 1989 года, калі ўсё тут пачыналася з нуля. Была брыгадзірам, а начальнікам прызначана ў 1996 годзе.
— Што ўяўляе ваша прадпрыемства сёння?
— Сёння гэта вялізная тэрыторыя, у нас  налічваецца 21 памяшканне, гэта толькі са свіннямі, не ўзгадваючы склады і іншае. Пагалоўе свінней налічвае ў сярэднім 20 тысяч, а калі быць зусім дакладнай на дадзены момант 19 685. У гэтым годзе здалі дзяржаве 1632 тоны. Працуюць на комлексе 110 чалавек.
— Каб чытачы атрымалі ўяўленне пра спецыфіку работы комплексу, раскажыце падрабязней, які шлях праходзяць вашы гадаванцы.
— Усё пачынаецца з пункта штучнага асемянення, ад яго работы залежыць вельмі шмат. Асноўную масу  спермапрадукцыі ад мясных парод хракоў (ландрас, іяркшыр, дзюрок) завозяць нам з Віцебскага племпрадпрыемства. За мінулы 2010 год у нас з’явілася 32 850 парасят, сёлета будзе не меней. Загадвае працай пункту прафесіянал сваёй справы —Ірына Цішонак, добрай работай вызначаюцца тэхнік-асеменатар Святлана Янкоўская, выявіцель Дзмітрый Андзілеўка. Потым усе нашы гадаванцы праходзяць абавязковую вакцынацыю, гэты вялізны аб’ём працы, якую выконвае наша ветэрынарная служба пад кіраўніцтвам Ігара Іванавіча Раманоўскага. Парасяткі-сысуны 35 дзён праводзяць разам са сваімі маткамі, назіраюць за імі тут аператары-матачніцы, лепшыя —

кармленне па тэхналогіі "шведскі стол", гэта значыць парасяты могуць есці столькі, сколькі хочуць

Вольга Рэут, Таццяна Грыдзюшка, Зінаіда Карчэўская. Пасля гэтага адпраўляюцца на 70 дзён на дарошчванне, тут сярод лепшых работнікаў аператары Алена Апяцёнак, Таццяна Морхат, брыгадзір Святлана Кулінок. Пасля гэтага заключная стадыя — у цэх адкорму на 100 дзён, у нас 9 памяшканняў па 1200 галоў кожнае. Вызначаюцца добрай працай аператары Вера Тадасеева, Таццяна Шынкевіч, брыгадзір Ала Раманоўская. Пасля чаго адпраўляем выгадаваных парсюкоў, сярэдняя вага кожнага налічвае 100 кілаграмаў, на мясакамбінат, ўсё мяса ў нас у асноўным закупае Глыбокае.
— Але дзейнасць комплексу была б немагчыма без работы прадстаўнікоў і іншых службаў.

ідзе развозка кармоў

— Канешне, абавязкова трэба сказаць пра тэхнічны аддзел пад кіраўніцтвам інжынера-механіка Леаніда Каландо. Гэта слесары, электрагазазваршчыкі, электрыкі, сярод іх Славік Заблоцкі, Анатолій Лявонцьеў, Сяргей Багамолаў. Зладжана працуе брыгада па раздачы кармоў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вершылоўскага, а ў нас толькі за адзін дзень развозіцца 33-35 тон камбікармоў,
— Комплекс быў пабудаваны і пачаў работу ў 1989 годзе, ці не патрабуецца памяшканням мадэрнізацыя?
— Мадэрнізацыя неабходна ў першую чаргу свінарнікам па дарошчванні. А адно памяшканне па адкорме ў нас ужо зроблена па сучаснай галандскай тэхналогіі, тут падачу корму і вентыляцыю рэгулюе камп’ютар. Для парасят створаны добрыя ўмовы, адпаведна і прывагі павялічыліся, на 100 грам за дзень вышэй чым у сярэднім. Бясспрэчна, рэзервы трэба шукаць у паляпшэнні ўмоў утрымання.

у памяшканні чыста і акуратна

— Валянціна Андрэеўна, а ці маюць жыхары раёна магчымасць непасрэдна набыць у вас свініну ці, калі ім спатрэбіцца, парасят?
— На пастаяннай аснове мы гандаль не вядзём, а вось падчас кірмашоў у Шаркаўшчыне вывозім свініну на продаж і парасят таксама.
— А як забяспечваюцца ўмовы работы?
— Ну па-першае, усюды стараемся падтрымліваць парадак. Той, вядома,

пра што задумалася?

які магчымы, пры спецыфіцы нашай работы. Прайдзіце па нашай тэрыторыі, вы гэта заўважыце. А па-другое, у нас створаны нармальныя бытавыя ўмовы на рабочым месцы. Што вельмі важна, ёсць душавыя, усім работнікам выдаецца неабходная спецвопратка.
— Валянціна Андрэеўна, дзякуй за змястоўную гутарку.  Прыміце нашы віншаванні з нагоды свята. Вашы пажаданні калегам.
—    Віншую ўсіх работнікаў сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай галіны. Праца сельскага працаўніка ці то на ферме, ці то ў полі, ці на комплексе заўсёды была і застаецца няпростай, тут нельга шкадаваць уласнага часу, энергіі. Іначай не будзе добрага выніку.
Гутарыў Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *