Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за люты.
Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” (загадчык — Галіна Кабак). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 100,4 працэнта, сярэдні надой на карову — 289 кілаграмаў, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 100 працэнтаў, таварнасць — 92 працэнты.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Надзеі Арловай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 500 кілаграмаў малака. Другое месца ў Алены Рачыцкай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім атрымала ад адной каровы 287 кілаграмаў малака.
Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай прызнана Вера Лагун з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 302 кілаграмы малака. Другой стала Таццяна Савуць з МТФ “Валожанкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 287 кілаграмаў малака.
