Пілігрымы з Барысава ў Росіцу прайшлі праз Шаркаўшчыну

Актуальное

4582 жніўня з малітвамі і гучнымі песнямі пра Бога (у сучаснай аранжыроўцы)праз наш гарадскі пасёлак прайшлі пілігрымы. Яны накіроўваліся ў касцёл Святой Троіцы, што ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна, каб трапіць на ўрачыстасць у гонар бласлаўлёных мучанікаў Антонія і Юрыя — двух ксяндзоў ордэна марыян, якіх у 1943 годзе разам з мясцовымі мірнымі жыхарамі спалілі фашысты. У 1999 годзе ксяндзы Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч былі аб’яўлены блажэннымі мучанікамі, і з той пары кожны год на свята ў Росіцу з розных куточкаў Беларусі і нават замежжа сотнямі ідуць і едуць пілігрымы, каб памаліцца. За 8 дзён веруючыя з горада Барысава праходзяць доўгі шлях, прыблізна 280 кіламетраў. Іх маршрут пралягае праз Зембін (Барысаўскі раён), Бягомль, Докшыцы, Глыбокае, Шаркаўшчыну, Міёры, Верхнядзвінск і вёску Росіца, дзе і знаходзіцца святыня. На гэтым шляху да ўдзельнікаў пілігрымкі паступова далучаюцца ўсе жадаючыя. Пры гэтым пераважная большасць пілігрымаў — маладыя людзі, падлеткі і дзеці, якіх вёў святар. На пытанне карэспандэнта, чым прывабліваюць сучасную моладзь такія падарожжы да святых месцаў, адказала маладая дзяўчына Яна з горада Барысаў:

— Ужо не першы раз разам з іншымі пілігрымамі іду ў Росіцу ў касцёл Святой Троіцы. Падчас такіх падарожжаў заўсёды адпачываю душой, адчуваю сябе больш упэўнена і спакойна. Калі ў адным месцы збіраецца шмат людзей са станоўчымі эмоцыямі, адчуваецца сапраўдная непаўторная атмасфера свята. А вера ў Бога нас падтрымлівае, дапамагае не разгубіцца і знайсці правільны выхад у складанай сітуацыі. Для моладзі гэта асабліва важна.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *