На раённым свяце ўзнагародзілі лепшыя калектывы і працаўнікоў АПК раёна

Сельское хозяйство

прадстаўнікі ААТ "Жвіранка" з узнагародамі
прадстаўнікі ААТ «Жвіранка» з узнагародамі

17 лістапада ў раённым Цэнтры культуры прайшла святочная ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. На ёй узнагародзілі калектывы і працаўнікоў АПК, якія дасягнулі лепшых вынікаў у рабоце за 10 месяцаў 2017 года.

За шматгадовую добрасумленную працу Падзяка Рэспубліканскага аб’яднання “Белаграсэрвіс” аб’яўлена галоўнаму інжынеру ААТ “Агратэхсэрвіс” Міхаілу Міхайлавічу Лысёнку.

За дасягненне лепшых вынікаў у земляробстве і жывёлагадоўлі ў 2017 годзе Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны:

ААТ “Ельня-Агра” (дырэктар М. М. Якімовіч), якое заняло першае месца па вытворчасці рапсу, другое месца па вытворчасці зерня, трэція месцы па вытворчасці кармоў, малака і мяса;

ААТ “Даватарскі” (дырэктар М. А. Атопкін), якое заняло першае месца па ўздыму зябліва, другое месца па вытворчасці кармоў, трэцяе месца па вытворчасці зерня;

ААТ “Княж” (дырэктар У. П. Буда), якое заняло другое месца па ўздыму зябліва.

За дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод экіпажаў камбайнераў:

другое месца — А. В. Лук’янёнак з ААТ “Агратэхсэрвіс”; трэцяе — А. І. Малыш з ААТ “Ельня-Агра”.

За дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод маладзёжных экіпажаў камбайнераў:

першае месца — М. А. Ліпскі з ААТ “Даватарскі”; другое — Р. С. Усцінаў з ААТ “Жвіранка”.

Вадзіцелі, якія занялі прызавыя месцы на адвозцы зерня ад камбайнаў:

грузападымальнасць машын да 4,2 тоны — М. М. Скавырка з ААТ “Даватарскі”; грузападымальнасць машын звыш 4,2 тон — В. В. Смірноў з ААТ “Даватарскі”.

За дасягненне лепшых вынікаў сярод механізатараў па нарыхтоўцы кармоў:

Л. В. Курыловіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. В. Кірэй з КУВСП імя Маркава; В. А. Струй з ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. У. Рачыцкі з ААТ “Агратэхсэрвіс”.

За дасягненне лепшых вынікаў сярод аператараў машыннага даення:

першае месца — Т. П. Савуць з ААТ “Даватарскі”; другое — Т. Л. Каленцьева з ААТ “Даватарскі”; трэцяе — Т. А. Шышко з ААТ “Агратэхсэрвіс”.

За дасягненне лепшых вынікаў сярод аператараў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы:

другое месца — В. Ф. Недзведзь з ААТ “Буеўшчына”; трэцяе — І. Е. Кляпко з ААТ “Даватарскі”.

За вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і павышэнне яе эфектыўнасці:

М. Б. Кавалёнак — дырэктар ААТ “Агратэхсэрвіс”; П. В. Протас — галоўны аграном ААТ “Ельня-Агра”.

За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых:

Ю. Г. Ардынскі з ААТ “Агратэхсэрвіс; Д. Д. Ясюкевіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. Н. Грыгаровіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. М. Посны з ААТ “Буеўшчына”; С. Р. Шаўлюга з ААТ “Жвіранка”; Ю. Ч. Урублеўскі з КУВСП “Гарадзец”.

За дасягненне высокіх вынікаў на адвозцы зерня ад камбайнаў:

А. У. Ваштай з ААТ “Агратэхсэрвіс”; В. М. Якімовіч з ААТ “Ельня-Агра”; В. В. Лаўрыновіч з ААТ “Буеўшчына”; Р. Ю. Яшчанка з ААТ “Жвіранка”; М. В. Лабуць з ААТ “Даватарскі”; Д. В. Багамолаў з КУВСП “Гарадзец”.

За дасягненне высокіх вынікаў па нарыхтоўцы кармоў:

І. В. Мацяс з ААТ “Агратэхсэрвіс”; Д. А. Ліпскі з ААТ “Даватарскі”; С. І. Млечка з ААТ “Княж”; П. К. Бездзель з ААТ “Жвіранка”; Я. Э. Агрызка з КУВСП “Гарадзец”; М. Г. Лаўрыновіч з ААТ “Буеўшчына”; С. М. Кубліцкі з ААТ “Жвіранка”; І. А. Дзягцяр з ААТ “Княж”; І. А. Кірсанаў з КУВСП “Гарадзец”; І. Ф. Сямёнаў з ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. І. Удобкін з ААТ “Ельня-Агра”; А. Д. Крышталевіч з ААТ “Жвіранка”.

За дасягненне высокіх паказчыкаў пры выкананні сельскагаспадарчых работ (вадзіцелі і механізатары):

М. М. Дарашчонак з ААТ “Даватарскі”; П. М. Ляскоўскі з ААТ “Жвіранка”; У. А. Няміра з ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. К. Драбовіч з ААТ “Даватарскі”; Б. Н. Рубін з ААТ “Ельня-Агра”; А. Г. Андруковіч з ААТ “Жвіранка”.

За дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці малака:

В. І. Лагун з ААТ “Ельня-Агра”; І. М. Андрэйчык з ААТ “Васюкі”; М. М. Струй з ААТ “Буеўшчына”; Л. П. Калініна з ААТ “Жвіранка”; А. В. Смерцева з ААТ “Буеўшчына”; Р. М. Буткевіч з ААТ “Княж”.

За дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці мяса:

А. В. Пучыла з ААТ “Ельня-Агра”; Ю. Ю. Хаданёнак з ААТ “Ельня-Агра”; А. Ф. Сцепулёнак з ААТ “Жвіранка”; Г. М. Сідаронак з КУВСП “Гарадзец”.

За дасягненне лепшых вынікаў у развіцці земляробства і жывёлагадоўлі Ганаровымі граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны:

Ю. З. Лазарэц — дырэктар КУВСП імя Маркава; А. І. Буда — дырэктар ААТ “Буеўшчына; В. К. Кузьмянкова — начальнік інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін; В. П. Кулік — намеснік начальніка па дыягностыцы райветстанцыі; В. І. Буда — галоўны інжынер ААТ “Ельня-Агра”; А. А. Лагун — галоўны бухгалтар ААТ “Княж”; І. С. Касарэўская — галоўны аграном ААТ “Даватарскі”; М. Я. Зінкевіч — бухгалтар ААТ “Агратэхсэрвіс”; Н. А. Кірылава — ветурач ААТ “Жвіранка”; В. В. Крывашонак — загадчык рамонтнымі майстэрнямі ААТ “Даватарскі”; С. Г. Красільшчык — загадчыца фермай ААТ “Буеўшчына”; А. С. Смерцева — загадчыца фермай ААТ “Буеўшчына”; Л. П. Сіпко — загадчыца фермай ААТ “Агратэхсэрвіс”; І. У. Туронак — тэхнік па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Жвіранка”; Л. В. Буда — лабарант ААТ “Ельня-Агра”; І. П. Клакоўская — лабарант ААТ “Буеўшчына”; І. М. Касцюкевіч — трактарыст УП ПМС; І. В. Няверчык — аператар па вырошчавнні і адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. В. Дзям’янаў — аператар па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. М. Баркоўская — аператар па адкорме і вырошчванні буйной рагатай жывёлы КУВСП “Гарадзец”; С. А. Арасава — аператар машыннага даення ААТ “Буеўшчына”; Б. К. Цярэнцьеў — вадзіцель ААТ “Буеўшчына”; В. В. Смірноў — механізатар ААТ “Даватарскі”.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *