У Шаркаўшчынскі раён завезены высакародны алень (фота)

Актуальное

IMG_3997

Для засялення ў лясны масіў на тэрыторыю нашага раёна 10 студзеня былі завезены 50 высакародных аленяў. Асвойваць новыя ўгоддзі жывёлы пачнуць у цёплы перыяд года. Бліжэйшыя ж месяцы яны правядуць у вальеры, пабудаванай паблізу вёскі Дзікева. Яе плошча складае 15 гектараў. На тэрыторыі вальеры размешчаны вадаём (сажалка-капанка), падкормачныя пляцоўкі, кармасховішча і вышка.

— Утрыманне ў вальеры дазволіць захаваць завезеных жывёл, у тым ліку выпрацаваць у іх так званае “пачуццё дому”. Гэта дапаможа высакародным аленям пасля таго, як яны будуць выпушчаны на волю, застацца ў раёне засялення, — паведаміў  старшыня абласной арганізацыі “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Сяргей Валянцінавіч Радненка. — Кошт жывёл складае каля 100 тысяч рублёў. Купілі іх за грошы ад выплат дзяржпошліны на права палявання ў 2017 годзе па Віцебскай вобласці. Тэрыторыя стварэння новай папуляцыі высакароднага аленя размешчаецца ў паляўнічых угоддзях, арандаваных Шаркаўшчынскай раённай арганізацыйнай          структурай “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” на тэрыторыі Дзісненскага і Браслаўскага лясных масіваў.

— Напярэдадні завозу жывёлы на тэрыторыю нашага раёна вялікі аб’ём работы праведзены паляўнічымі і мясцовым насельніцтвам Шаркаўшчынскага раёна, — паведаміў вядучы паляўніцтвазнавец Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Алег Аляксандравіч Селях. — Уласнымі сіламі і з дапамогай мясцовага насельніцтва нашымі паляўнічымі пабудавана прасторная вальера для жывёлы агульнай плошчай 15 гектараў. Асаблівых слоў удзячнасці за сваю працу заслугоўваюць старшыні Германавіцкага і Лужкаўскага паляўнічых калектываў Іван Станіслававіч Байкоўскі і Віктар Анатольевіч Паляк, каля 20 прадстаўнікоў Германавіцкага паляўнічага калектыву і жыхары вёскі Дзікева Барыс Канавалаў і Юрый Кукуць, паляўнічыя Лужкаўскага паляўнічага калектыву: Веніямін Міхайлавіч Морхат, Пётр Міленцьевіч Катушонак, Павел Мікалаевіч Крыўка, Алег Леанідавіч Стрыжонак. Шчырыя словы ўдзячнасці за аказаную дапамогу і прадастаўленне тэхнікі падчас будаўніцтва вальеры паляўнічыя раёна выказваюць старшыні ААТ “Княж” Уладзіміру Пятровічу Буда і ўсім паляўнічым раёна, дзякуючы сумесным дзеянням якіх створаны усе неабходныя ўмовы для таго, каб на тэрыторыі нашых лясоў высакародны алень набыў сваё пастаяннае месца жыхарства.

10 студзеня з Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў новую вальеру для напаўнення папуляцыі было завезена 50 галоў аленя высакароднага, у ліку якіх 3 самцы, 18 самак, 29 маладняку. Радасць гэтай падзеі з паляўнічымі раёна і вобласці раздзялілі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, старшыня Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Сяргей Валянцінавіч Радненка, галоўны паляўніцтвазнавец Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Віктар Віктаравіч Варанцоў і вядучы паляўніцтвазнавец Шаркаўшчынскай раённай арганізацыйнай структуры “БТПР” Алег Аляксандравіч Селях. Добрую справу Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, мэта якой — папаўненне папуляцыі аленяў у нашых лясах падтрымаў і ксёндз Ян Пугачоў, пробашч парафіі Перамянення Пана ў Германавічах, які асвяціў вальеру і жывёл, што будуць там утрымлівацца.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_3986 IMG_3991 IMG_4001 IMG_4004 IMG_4005 IMG_4010 IMG_4011 IMG_4013 IMG_4019 IMG_4021 IMG_4022 IMG_4023 IMG_4026 IMG_4027 IMG_4028 IMG_4039 IMG_4040 IMG_4041 IMG_4044 IMG_4047 IMG_4050 IMG_4051 IMG_4054 IMG_4056



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *