Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за жнівень

Сельское хозяйство

качество-молока-768x461 (1)Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за жнівень.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў

Таццяны Касарэўскай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 583 кілаграмы малака. Другое месца ў Алены Шышковіч з МТФ “Юзэфова” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 577 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Аксаны Савіцкай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 517 кілаграмаў малака. Чацвёртае месца ў Раісы Фёдаравай з МТФ “Сталіца” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 478 кілаграмаў малака. Пятае месца ў Вольгі Міндрык з МТФ “Буеўшчына” ААТ “Буеўшчына”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 465 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Раісы Буткевіч з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 680 грамаў. Другое месца ў Людмілы Аляхновіч з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 614 грамаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *