У ААТ «Ельня-Агра» прайшоў справаздачны сход, на якім падвялі вынікі працы за 2018 год

Сельское хозяйство

IMG_0364У сельгаспрадпрыемствах раёна прайшлі справаздачныя сходы, прысвечаныя Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. На мінулым тыдні сход работнікаў ААТ “Ельня-Агра” прайшоў у Зоркаўскім сельскім клубе. Перад прысутнымі з дакладам аб рабоце гаспадаркі за 10 месяцаў выступіў дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Мікалаевіч Якімовіч.

ААТ “Ельня-Агра” на сённяшні дзень з’яўляецца адной з нямногіх гаспадарак раёна, у якой стабільны эканамічны стан: своечасова выплочваецца заработная плата, няма запазычанасцяў перад перапрацоўчымі прадпрыемствамі, перад фондам сацыяльнай абароны насельніцтва і іншымі арганізацыямі. У калектыве ААТ налічваецца 112 чалавек, якія ў асноўным занятыя ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, працуюць механізатарамі і вадзіцелямі.

Статак буйной рагатай жывёлы складае 1.523 галавы — 103% да мінулагодняга ўзроўню. Статак дойных кароў налічвае 546 галоў — 105% да аналагічнага перыяду 2017 года. Нягледзячы на тое, што лета сёлета аказалася засушлівым і травастой на пашы быў дрэнны, валавы надой малака склаў 1.906 тон. У сярэднім на адну карову атрымана 3.583 кілаграмы. Рэалізавана малака дзяржаве гатункам “экстра” 93% ад яго агульнай колькасці пры таварнасці 91%.

Трывалую кармавую базу сёлета заклалі на зімова-стойлавы перыяд БРЖ у гаспадарцы. Нарыхтавана 378 тон сена, закладзена ў траншэі 7.471 тона сенажу, 2.236 тон сіласу. У сярэднім на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 25,7 цэнтнера кармавых адзінак.

Намалочана зерневых і зернебабовых культур 2.395 тон пры сярэдняй ураджайнасці 27 ц/га. Нядрэнны ўраджай даў і рапс, якога сабралі 420 тон пры ўраджайнасці 19,8 цэнтнера на круг.

Заслугі працаўнікоў ААТ “Ельня-Агра” былі адзначаны на раённай урачыстасці, прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, якая адбылася ў гарадскім пасёлку 16 лістапада. Сельгаспрадпрыемства ўзнагароджана Ганаровымі граматамі райвыканкама за першае месца па вытворчасці рапсу і кармоў, за другое месца па вытворчасці малака, за трэцяе месца па вытворчасці мяса.

Такія станоўчыя паказчыкі ў рабоце і дынамічнае развіццё адкрытага акцыянернага таварыства сёння дазваляюць выплочваць дастойную заработную плату сваім працаўнікам. Яе сярэдні ўзровень складае 577 рублёў, што на 100 рублёў больш, чым у мінулым годзе.

Як вядома, большасць гаспадарак нашага раёна з нядаўняга часу ўваходзяць у склад інтэграцыйных структур, створаных на базе Полацкага камбіната хлебапрадуктаў і Глыбоцкага камбікормавага завода. Удзел у рабоце справаздачнага сходу ААТ “Ельня-Агра” прынялі прадстаўнікі Полацкага камбіната хлебапрадуктаў. Яны растлумачылі прысутным асноўныя прынцыпы ўступлення ў дадзены аграхолдынг, выслухалі меркаванні па пытаннях уваходжання ў склад інтэграцыйнай структуры работнікаў ААТ “Ельня-Агра”.

Перадавікам сельгасвытворчасці галоўны бухгалтар гаспадаркі і па сумяшчальніцтве старшыня прафкама Зоя Мікалаеўна Пажарская ўручыла каштоўныя падарункі з нагоды прафесійнага свята. А працягам урачыстасці стаў святочны канцэрт выкладчыкаў Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Таленавітыя музыканты і спевакі падарылі працаўнікам вёскі музычную праграму з мноствам вясёлых песень і танцаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0366 IMG_0374 IMG_0377 IMG_0379 IMG_0381 IMG_0385 IMG_0396 IMG_0404 IMG_0406 IMG_0421 IMG_0425 IMG_0428 IMG_0431 IMG_0433 IMG_0437 IMG_0445 IMG_0447