Аграпрамысловы комплекс адыгрывае вялікую ролю ў эканоміцы ўсёй краіны. Сельскія працаўнікі шмат працуюць, каб забяспечыць стабільны ўраджай сельгаскультур, атрымаць добрыя прывагі жывёлы, высокія надоі малака. Удасканаленне сферы вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і павышэнне ўраджайнасці сельгаскультур у гаспадарках раёна дазволілі палепшыць іх эканамічны стан. Так, аналізуючы асобныя паказчыкі вытворча-гаспадарчай дзейнасці раёна за 10 месяцаў года вынікае, што выручка ад рэалізацыі, тавараў, прадукцыі, работ, паслуг склала 242 643 мільёны рублёў. Усе гаспадаркі ў гэтым напрамку спрацавалі прыбыткова. Чысты прыбытак атрымалі ўсе без выключэння сельгаспрадпрыемствы. Ён дасягнуў па раёне 36 491 мільён рублёў. Найбольшы чысты прыбытак атрыманы ў ААТ “Даватарскі” — 8 243, “Жвіранка” — 7 076, “Агратэхсэрвіс” — 5 916 мільёнаў рублёў. Рэнтабельнасць па чыстаму выніку па раёне адпавядае 20 працэнтам. Самая высокая — 52,4 у ААТ “Юдыцына” і 45,4 — у ААТ “Даватарскі”.
Рэнтабельнасць продажу прадукцыі па раёне 14,5 працэнта. 30,9 — у КУВСП імя Маркава, 28,6 — у ААТ “Даватарскі”.
Адкрытыя акцыянерныя таварыствы маюць права накіраваць частку атрыманага прыбытку на выплату дывідэндаў сваім акцыянерам. Такая аплата будзе праведзена ў канцы года.
Кацярына СОСНА