Першым «тысячнікам» у Шаркаўшчынскім раёне стаў камбайнер ААТ «Даватарскі» Юрый Ардынскі

Сельское хозяйство

IMG_0303 (Копировать)Сёлетняе жніво, якое пачалося на два тыдні раней, чым у мінулыя гады, дзякуючы сухому і сонечнаму надвор’ю, у пачатку жніўня пераадолела свой “экватар”. Па стане на 5 жніўня ў раёне ўбрана 61 працэнт плошчаў занятых зерневымі і зернебабовымі культурамі. І хоць ураджайнасць не вельмі высокая, у сярэднім 25 цэнтнераў з гектара, гэта не стала перашкодай для камбайнера ААТ “Даватарскі” Юрыя Ардынскага, які з году ў год займае ў раёне лідзіруючае месца па намалочаных тонах зерня.
У нядзелю, 1 жніўня, Юрый Геронцьевіч запісаў на свой рахунак першую тысячу тон намалочанага зерня ўраджаю 2021 года. З гэтай нагоды перадавога камбайнера прыехалі павіншаваць старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская, кіраўнік ААТ “Даватарскі Андрэй Пальчэх і старшыня прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Ірына Ардынская. Яны ўручылі Юрыю Геронцьевічу грашовую прэмію, каштоўны падарунак, пажадалі і надалей не страчваць лідарскія пазіцыі на жніве і ўпэўнена крочыць да адзнакі ў дзве тысячы тон намалочанага зерня.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0288 (Копировать) IMG_0295 (Копировать)