90-гадовы юбілей адзначыў жыхар аграгарадка Лужкі Дзіянісій Ігнацьевіч Валынец

90-гадовы юбілей не так даўно адзначыў жыхар аграгарадка Лужкі Дзіянісій Ігнацьевіч Валынец. Знаходзячыся ў даволі паважаным узросце, між тым, ён ахвотна пагутарыў з намі аб сваім жыцці. Нарадзіўся юбіляр у вёсцы Забалоцце на Міёршчыне. Падлеткам разам з бацькамі быў вывезены ў Архангельск, па той прычыне, што тата знаходзіўся ў шэрагах камуністычнай партыі, а польская ўлада […]

Продолжить чтение

Свята аграгарадка Шыці

На свята аграгарадка Шыці прыйшлі не толькі жыхары гэтага населенага пункта, завіталі яшчэ людзі з Лонскіх, Зяблін, Трабаўшчыны. Цёплае жнівеньскае надвор’е дазволіла правесці канцэртную праграму на адкрытым паветры, каля цэнтральнага ўваходу ў сельскі Дом культуры. Асноўную катэгорыю сабраўшыхся складалі людзі пенсійнага ўзросту і маладыя мамы з маленькімі дзецьмі. Працаздольная частка мясцовага насельніцтва шчыравала ў полі […]

Продолжить чтение

Сяўба азімых пачалася ў ААТ «Даватарскі»

На працягу ўсёй уборачнай кампаніі ААТ “Даватарскі” трывала трымаў першае месца сярод гаспадарак раёна па тэмпах уборкі і па ўраджайнасці збожжавых культур, не ўступіў яго і на завяршальным этапе. Ураджайнасць зерневых і зернебабовых культур па гаспадарцы склала 31 цэнтнер з гектара. Добрых вынікаў дасягнулі ў такі неспрыяльны сельскагаспадарчы год, дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго працоўнага калектыву […]

Продолжить чтение

У ліку лепшых жывёлаводы фермы Ручай ААТ “Агратэхсэрвіс”

У пяць гадзін раніцы, калі многія яшчэ спяць і бачаць сны, калі толькі пачынаюць шчабятаць птушкі над полем і выкатваецца сонца з-за гарызонта, жывёлаводы ўжо каля статка. І так кожны дзень. Пачынаюцца падрыхтоўчыя работы да дойкі кароў, затым само даенне, якое не павінна зацягвацца больш як на дзве гадзіны. Усё дакладна арганізавана на пашы, дзе […]

Продолжить чтение

Свае паслугі шаркаўчанам прапануе аўтазаправачная станцыя № 25 г. п. Шаркаўшчына

Вось асноўныя складнікі паспяховай працы калектыву аўтазаправачнай станцыі № 25 г. п. Шаркаўшчына РУП “Беларусьнафта-Віцебскаблнафтапрадукт”. У гэтым мы пераканаліся, калі завіталі на АЗС напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. На змене працаваў старшы аператар Віктар Віктаравіч Сікора. Не пакідаючы рабочага месца, бо чарга вадзіцеляў каля касы не дазваляла прыпыніць працэс, […]

Продолжить чтение

1 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Газ з’яўляецца адным з найважнейшых рэсурсаў як у жыцці краіны, так і асобнага чалавека. Без газавых плітаў не ўявіць наш быт. Усё больш і больш жыхароў гарадскога пасёлка і вялікіх населеных пунктаў праводзяць сабе газ, таму што гэта вельмі зручна. Усе гэтыя абавязкі (забеспячэнне насельніцтва і арганізацый газам, газіфікацыя населеных пунткаў і дамоў і многае […]

Продолжить чтение

27 жніўня адбыўся традыцыйны педагагічны форум

Адшапацела зялёным лісцём, адзіхацела яркім сонцам хуткаплыннае лета. Вось ужо і жнівень заканчваецца. Сёння ва ўсіх школах праходзяць ўрачыстыя лінейкі з нагоды першага званка. А крыху раней, 27 жніўня, у раённым Доме культуры адбыўся штогадовы традыцыйны педагагічны форум. На жнівеньскай нарадзе настаўнікаў, як правіла, падводзяць вынікі мінулага вучэбнага года, акрэсліваюць канкрэтныя перспектыўныя планы і ставяць […]

Продолжить чтение

Венядзікт Юльянавіч Казарэвіч — лепшы малаказдатчык раёна

Падчас рабочай планёркі, якая праходзіла ў вялікай зале райвыканкама, кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч выканаў прыемную місію. Лепшаму малаказдатчыку раёна Венядзікту Юльянавічу Казарэвічу ўручыў сертыфікат на атрыманне індывідуальнага даільнага апарата АІД “Алеся”, які закупіў Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат. Мікалай Ірынархавіч ад сябе асабіста і актыву раёна павіншаваў жыхара аграгарадка Вялікае Сяло і пажадаў яму і яго […]

Продолжить чтение

Рыхтуемся да 1 верасня

Напярэдадні новага навучальнага года, а таксама на працягу верасня свае тавары вучням і іх бацькам прапаноўвае гандлёвая палатка райспажыўтаварыства, у якой можна купіць усё неабходнае, пачынаючы ад вопраткі і заканчваючы канцылярскімі прыналежнасцімі, для школы. Працуе палатка з аўторка па суботу з 8 да 14 гадзін. Асабліва людна каля яе падчас суботняга кірмашу. Сярод пакупнікоў аказаліся […]

Продолжить чтение

Прадстаўнікі РАУС і БРСМ правялі прафілактычную гутарку ў школьным будатрадзе

Падчас летніх канікул вучням школ гарадскога пасёлка і раёна прадастаўляецца магчымасць зарабіць грошы ў будатрадах. Адзін з такіх будатрадаў дзейнічаў у ААТ “Агратэхсэрвіс”. Вучні Гуркаўскай БШ і Шаркаўшчынскай СШ №1 выконвалі разнастайныя работы на ферме Ручай. У адзін з працоўных дзён будатрадаўцаў наведалі прадстаўнікі Шаркаўшчынскага РАУС і БРСМ. Не думаецца, што ў хлопцаў, якія сабраліся […]

Продолжить чтение

80-гадовы юбілей нядаўна адсвяткаваў Браніслаў Браніслававіч Лаўрыновіч

Перыядычна карэспандэнты раённай газеты друкуюць матэрыялы пра людзей сталага ўзросту, юбіляраў, доўгажыхароў. Іх віншуюць прадстаўнікі мясцовых улад, родныя і знаёмыя. Зусім нядаўна ў рэдакцыю патэлефанавала Ірына Іосіфаўна Лаўрыновіч. Яна выказала просьбу наведацца ў вёску Антанова Радзюкоўскага сельсавета да Браніслава Браніслававіча Лаўрыновіча, пагутарыць з гэтым паважаным чалавекам з нагоды яго 80-гадовага юбілею. —    Жыццё я пражыў […]

Продолжить чтение

50-годдзе сумеснага жыцця адсвяткавалі на пачатку жніўня Фама Ўльянавіч і Анна Іванаўна Брылёвы

У маляўнічых мясцінах на беразе Дзісны размясцілася сядзіба Фамы Ульянавіча і Анны Іванаўны Брылёвых. Вось ужо 50 гадоў жывуць яны ў згодзе і ласцы і сёлета 10 жніўня адсвяткавалі 50-годдзе сумеснага жыцця. Яны паважаныя людзі ў сваёй вёсцы Старае Сяло Германавіцкага сельсавета. Таму і залатое вяселле прайшло з размахам, якога 50 гадоў маладыя, зважаючы на […]

Продолжить чтение